Беларуская Служба

Метэаралагічны інстытут папярэджвае пра засуху ў Польшчы

13.07.2023 15:16
 Гідралагічная засуха ўзнікае, калі перасыхаюць сажалкі, рэкі, азёры, крыніцы.
Аўдыё
  • Навукова-тэхнічная перадача
Warunki hydrologiczne pogarszają się także w centralnej Polsce
Warunki hydrologiczne pogarszają się także w centralnej PolscePolska Press/East News

Амаль уся заходняя, ​​цэнтральная і паўночная частка Польшчы ў пагрозе ад гідралагічнай засухі. Гідралагічная засуха адносіцца да паверхневых вод. Яна ўзнікае, калі перасыхаюць сажалкі, рэкі, азёры, крыніцы. Гэта перыяд зніжэння рэсурсаў паверхневых вод у адносінах да сярэдняга шматгадовага ўзроўню. Нядаўна Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі IMGW выдаў папярэджанне для ніжняга басейна ракі Одэр на вялікай тэрыторыі паміж вусцем ракі Варта і мясцовасцю Грыфіна.

Прэсавы сакратар Метэаралагічнага інстытута Гжэгаж Валіеўскі сказаў, што сітуацыя вельмі сур’ёзная:

- У ліку 520 метэралагічных станцый, якія замяраюць узровень вады, ажно 190 паказвае, што ў нас настала гідралагічная засуха. Калі паглядзім, што адбывалася за апошнія гады, я хачу адзначыць, што апошнія 10 гадоў у нас пастаянна засуха, то цяпер назіраецца амаль найгоршая сітуацыя. Горш у гэтую пару году было толькі ў 2015 годзе.

Прадстаўнік Метэаралагічнага інстытута таксама папярэджвае аб высокай пажарнай небяспецы ў лясах:

- Паводле прагноз Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі ў гэтыя дні ў цэнтральнай, усходняй і заходняй частцы краіны назіраецца надзвычайная пажарная пагроза. Крыху лепш стане на поўдні, дзякуй ападкам дажджу, якія пачнуцца сёння.

Сіноптыкі прагназуюць не менш гарачы і сухі жнівень. Ападкі будуць мясцовыя і не палепшаць сітуацыі ў рэках і азёрах. Засуха ў Польшчы будзе ўзмацняцца.

яс/IAR