Беларуская Служба

Новыя педагогі атрымалі намінацыі настаўніка ў Еўрапейскай школе ў Бруселі і Люксембургу

13.07.2023 11:49
У польскай секцыі дзеці ў садку і пачатковай школе навучаюцца на ўсіх уроках па-польску.
1125 zł dla każdego nauczyciela szkolnego i przedszkolnego w ramach nagród specjalnych
1125 zł dla każdego nauczyciela szkolnego i przedszkolnego w ramach nagród specjalnychShutterstock/LStockStudio

Восем новых настаўнікаў з Польшчы будуць выкладаць у Еўрапейскіх школах. Гэта ўстановы, дзе навучаюцца дзеці супрацоўнікаў еўрапейскіх інстытутаў. Настаўнікі будуць выкладаць у польскай секцыі Еўрапейскіх школ у Бруселі і Люксембургу. Яны пачнуць працу з 1 верасня.

Пра навучанне ў Еўрапейскай школе распавяла дырэктарка Цэнтру развіцця польскай адукацыі за мяжой Юстына Краліш:

- У польскай секцыі дзеці ў садку і пачатковай школе навучаюцца на ўсіх уроках па-польску. У ліцэі ўрокі польскай мовы і некалькі асноўных прадметаў як матэматыка ці біялогія выкладаюцца на польскай мове, астатнія прадметы – на англійскай мове. У іншых Еўрапейскіх школах – іх усіх 13 – польская мова выкладаецца як родная мова.

У Еўрапейскіх школах навучаюцца не толькі дзеці чыноўнікаў, якія працуюць у інстытутах ЕС, а таксама дзеці змешаных сем'яў, у якіх адзін з бацькоў паляк.

Агулам у Еўрапейскіх школах выкладаюць каля 40 польскіх настаўнікаў. Міністэрства адукацыі і навукі ўручыла намінацыі для настаўнікаў польскай мовы, біялогіі, фізікі і дашкольнай адукацыі. У мінулым навучальным годзе больш за 700 польскіх вучняў наведвалі ўсе трынаццаць Еўрапейскіх школ у Бруселі і Люксембургу.

IAR/яс