Беларуская Служба

Гэты горад прыцэліўся на ўладальнікаў пазадарожнікаў

15.07.2023 14:22
Таму што яны вялікія, атрутныя і смярдзючыя.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com/Everyonephoto Studio

Уладальнікам пазадарожнікаў у Парыжы з 1 студзеня 2024 года можа стаць складана і дорага, піша Dziennik.pl.

Гарадскія ўлады вырашылі, што гэтыя аўтамабілі не пасуюць да цэнтра: яны займаюць месца і забруджваюць, таму ёсць верагоднасць, што іх уладальнікі заплацяць за паркоўку значна больш.

Дакладныя лічбы пакуль невядомыя, але сума збору будзе залежаць ад памеру аўтамабіля, яго ўласнай масы і тыпу рухавіка. Ёсць выключэнні, бо павышэнні абыдуць шматдзетныя сем'і і электрамабілі.

Паведамляецца, што агульная доля пазадарожнікаў сярод звыш 1,15 мільёна прыватных аўтамабіляў, прыпаркаваных кожную ноч у французскай сталіцы, складае 15 працэнтаў. Між тым, як сцвярджаюць улады, у Парыжы няма ні грунтавых дарог, ні гор, так што каму патрэбныя гэтыя пазадарожнікі.

З іншага боку, нельга адмаўляць, што паркоўка ў Парыжы часта зʼяўляецца вялікай праблемай, і нядзіўна, што ўлады французскай сталіцы вырашылі неяк справіцца з гэтым. А і яшчэ, скарачэнне колькасці вялікіх аўтамабіляў зʼяўляецца важным аспектам кліматычнай палітыкі.

Мэрыя Парыжа ўлічвае, што зʼявіцца шмат крытычных галасоў на гэты конт. Самі зацікаўленыя ўжо выказаліся па гэтай справе. Асацыяцыя пад назвай «40 мільёнаў аўтамабілістаў» тлумачыць, напрыклад, што павелічэнне долі пазадарожнікаў у Парыжы звязана з тым, што карыстальнікі сямейных фургонаў пачалі пераходзіць на гэты тып транспартных сродкаў, бо паколькі фургоны ўжо амаль не выпускаюцца, выбар часцей за ўсё падае на пазадарожнік.

яс