Беларуская Служба

Кіраўнік «Маладых крэсаў»: Польская нацменшасць – вораг для Лукашэнкі, бо яна прагне незалежнай і дэмакратычнай Беларусі

16.07.2023 17:12
«Наступіў найгоршы перыяд у найноўшай гісторыі Беларусі, як для польскай меншасці так і для беларускай большасці».
Аўдыё
  • Актывіст польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Маладыя крэсы» Міраслаў Капцэвіч распавёў таксама пра выпадкі ціску спецслужбамі на польскую моладзь у Беларусі праз жаданне маладзёнаў вывучаць родную мову.
Цэнтр Гродна Крыніца: Pixabay.com

Беларусы і палякі стагоддзямі побач адзін з адным жылі мірна, часамі нават маючы агульныя дзяржаўныя ўтварэнні. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы і Беларусі на пачатку 1990-ых гадоў палякі ў Беларусі атрымалі магчымасць рэалізоўваць правы нацыянальнай меншасці, а менавіта, права на адукацыю на роднай мове, права на захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культуры і г. д.

Беларускія палякі ахвотна скарысталіся гэтай магчымасцю, але вельмі хутка ў Беларусі перамагла савецкая рэакцыя – да ўлады прыйшоў А. Лукашэнка, што самым негатыўным вобразам адбілася і на палажэнні польскай нацыянальнай меншасці. Пэўная палёгка адбылася пасля 2014 году, кажа кіраўнік польскай няўрадавай арганізацыі «Маладыя крэсы» Міраслаў Капцэвіч:

-Пасля 2014 года Лукашэнка намагаўся ўсядзець на двух геапалітычных крэслах і гэта прынесла пэўную атмасферу лібералізацыі ў Беларусі, што паўплывала таксама на грамадскае жыццё польскай нацыянальнай меншасці, у тым ліку наша моладзь зладзіла цікавыя акцыі, накіраваныя на захавання нацыянальнай ідэнтычнасці палякаў у Беларусі. Апагеем стала акцыя, прымеркаваная да агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва ў Беларусі ў 2019. Мы крэатыўным чынам заклікалі маладых палякаў пазначаць польскую сваёй роднай мовай. (...)

Зараз такое сабе ўявіць немагчыма. Пачаўся новы этап у стаўленні ўладаў Беларусі да польскай нацыянальнай меншасці. Гэта абумоўлена агульнай трансфармацыяй рэжыму Лукашэнкі. Наступіў найгоршы перыяд у найноўшай гісторыі Беларусі, як для польскай меншасці так і для беларускай большасці. Усё што звязана з нашымі нацыянальнымі адраджэннем вынішчаецца рэжымам Лукашэнкі. Улада дыскрымінуе ў тым ліку дзясяткі тысяч актыўных палякаў, якія жывуць на Гарадзеншчыне, Лідчыне і ў Воранаўскім раёне. Для рэжыму беларускія палякі – гэта пагроза, бо ім патрэбная свабодная, дэмакратычная і незалежная Беларусь.

Актывіст польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Маладыя крэсы» Міраслаў Капцэвіч распавёў таксама пра выпадкі ціску спецслужбамі на польскую моладзь у Беларусі праз жаданне маладзёнаў вывучаць родную мову.

Падрабязней пра гэта слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

«Маладыя крэсы» гуртуюць палякаў з Беларусі, Літвы ды Украіны

15.11.2022 16:32
У назве арганізацыі паняцце kresy - гэта маркер нацыянальнай тоеснасці, у тым ліку мясцовага патрыятызму.

Старшыня «Маладых крэсаў» Міраслаў Капцэвіч: Нават у рэпрэсіях супраць беларускіх палякаў рэжым Лукашэнкі праяўляе агідную дробязнасць

21.11.2022 13:08
Міраслаў Капцэвіч лічыць, што рэжым Лукашэнкі заўжды варожа ставіўся да палякаў у Беларусі, але пасля народнага ўздыму 2020 г. іх палажэння яшчэ больш пагоршылася.

Дзяячка таварыства «Wspólnota Polska»: У Беларусі назіраем катастрофу – абсалютна ўсё польскае выкарчавана і закапана пад зямлю

06.07.2023 14:00
Старшыня варшаўскага аддзелу таварыства «Wspólnota Polska» Агнешка Богуцка стаяла ля вытокаў польскага нацыянальнага адраджэння ў Беларусі.