Беларуская Служба

Германія – найбуйнейшы экспарцёр адходаў у ЕС

21.07.2023 10:01
Кантэйнеры са старой упакоўкай адпраўляюцца ва ўвесь свет, паведамляюць нямецкія СМІ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 745 тысяч тон – гэта колькасць пластыкавага смецця, экспартаванага Германіяй за ўвесь 2022 год. Такія дадзеныя прывяло Федэральнае статыстычнае ведамства. Гэта азначае, што Германія займае першае месца па экспарце смецця ў ЕС. Германія таксама з'яўляецца трэцім па велічыні экспарцёрам адходаў у міжнародным рэйтынгу. «Толькі ЗША і Японія адпраўляюць за мяжу больш кантэйнераў, напоўненых старой пластыкавай упакоўкай», піша нямецкая штодзёнка Frankfurter Allgemeine Zeitung. У сваю чаргу Tagesschau, нагадвае, што кожны немец штогод вытварае больш за 450 кілаграмаў смецця.

Летась найбольшая колькасць смецця паступіла з Германіі ў Нідэрланды (амаль пятая частка ўсяго экспарту – каля 153 тысяч тон). Доўгі час асноўным атрымальнікам нямецкага смецця быў Кітай. На піку больш за палову сусветнага пластыкавага смецця трапляла ў Кітай, але ў 2018 годзе ўрад спыніў гэтую практыку, увёўшы жорсткія абмежаванні на імпарт. Смецце, якое раней адпраўлялася ў Кітай, з гэтага часу Германія пачала экспартаваць у іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, такія як Тайланд, Малайзія, Інданезія і Вʼетнам. Аднак з 2019 года многія краіны Паўднёва-Усходняй Азіі скарацілі гэты імпарт.

Нямецкае смецце адпраўлялася і ў Польшчу. 18 ліпеня міністр па справах клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва заявіла, што скарга супраць Германіі ў Суд Еўрасаюза гатовая. Справа тычыцца ўхілення Германіі ад таго, каб прыбраць 35 тысяч тон адходаў, якія трапілі ў Польшчу.

аз