Выданне Rzeczpospolita публікуе найбольш актуальныя з патрабаванняў польскай бізнес-супольнасці Польшчы да палітыкаў перад выбарамі. Сфера, якая найбольш патрабуе выпраўлення і з'яўляецца галоўнай перашкодай у бізнесе, – гэта заканадаўства.
Бізнесоўцы выступілі з прапановамі ў многіх сферах. Ад падаткаў, звязаных з рынкам працы, паляпшэннем сацыяльнага здароўя і бяспекі, да адукацыі, лічбавых тэхналогій ў сферы адміністравання і роўнага стаўлення да жанчын і мужчын на рынку працы.
– Мы іх стварылі, каб падказаць уладам і апазіцыі, і перш за ўсё тым, хто пераможа на восеньскіх выбарах, што трэба прадпрымальнікам, – адзначае Генрыка Бахняж (Henryka Bochniarz) старшыня Рады арганізацыі працадаўцаў Канфедэрацыя Левітан (Konfederacja Lewiatan). Яна адзначае, што ўсе патрабаванні важныя, бо «калі адзін элемент адсутнічае, няма цэласнай эканомікі».
«Але тое, што нам больш за ўсё патрэбна, што абсалютна важна, гэта прадказальнасць, калі размова ідзе пра закон. А калі размова ідзе пра дзяржаву, то гэта вяртанне да дэмакратычных правілаў гульні», – дадае Генрыка Бахняж.
Прадпрымальнікі таксама чакаюць захавання эканамічнай свабоды, аднаўлення макраэканамічнага балансу і празрыстых дзяржаўных фінансаў.
Амерыканская гандлёвая палата ў Польшчы, якая абʼядноўвае інвестараў з ЗША, звяртае ўвагу на неабходнасць развіцця лічбавай адукацыі і матэматычных, тэхнічных або моўных кампетэнцый. Арганізацыі таксама заклікаюць да распрацоўкі і рэалізацыі разумнай міграцыйнай палітыкі.
- Мы чакаем, што цяперашнія і будучыя асобы, якія прымаюць рашэнні, будуць праводзіць адказную, устойлівую эканамічную палітыку, якая палепшыць канкурэнтаздольнасць кампаній у адносінах да замежных субʼектаў, а таксама заахвоціць іх да пашырэння за мяжой, – кажа Марэк Кавальскі, кіраўнік Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў.
вх