«Мы ўмацоўваем сацыяльную і крытычную інфраструктуру Украіны, атрымаўшы 508 магутных акумулятараў Tesla Powerwall з Польшчы», – напісаў у Telegram міністр цыфравізацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.
Яны будуць забяспечваць электрычнасцю школы, бальніцы, дзіцячыя сады і г. д. Такое рашэнне гаонтуе бесперапыннасць электразабеспячэння падчас «расійскага ракетнага тэрору». Tesla Powerwall можа зараджацца звычайнай электрычнасцю і трымаць зарад да 14 гадзін, піша польскі партал energetyka24.com.
«Дзякуючы ім лекары будуць ратаваць жыцці, настаўнікі будуць праводзіць урокі, а ўкраінцы будуць заставацца на сувязі. Усё дзякуючы бесперабойнай працы Starlink у некаторых месцах. У нас ёсць паспяховыя выпадкі выкарыстання Tesla Powerwall. Год таму мы атрымалі першыя 50 сістэм. Яны выкарыстоўваюцца ў шпіталях і клініках на вызваленых тэрыторыях. Яны таксама дазваляюць тысячам людзей у прыфрантавых гарадах Данецкай і Мікалаеўскай абласцей тэлефанаваць родным і атрымліваць паведамленні нават падчас адключэння электрычнасці, выкліканага расійскімі абстрэламі», – піша Фёдараў.
«Мы дзякуем польскаму ўраду, Нацыянальнаму інстытуту тэлекамунікацый і міністру цыфравізацыі Янушу Цешыньскаму за Tesla Powerwall. Мы дзякуем Tesla за хуткі адказ і выдатныя ўмовы. Direct Relief Foundation і Яўгену Півавараву за дапамогу ў матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і навучанне», – дадае палітык.
Пасля паўтара года вайны ўкраінская энергетычная інфраструктура знаходзіцца ў цяжкім стане – каля 50% разбурана або пашкоджана, цяжка забяспечваць энергіяй многія населеныя пункты. Ужо больш за год вядзецца пастаўка ва Украіну розных тыпаў энергагенератараў або ацяпляльных машын, якія могуць хаця б часткова запоўніць прабел, які застаўся ў выніку разбурэння інфраструктуры. Гэта асабліва важна ў зімовы перыяд, які ва Украіне звычайна марозны.
эж