Беларуская Служба

5 жніўня на постсавецкай прасторы адзначаецца Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

07.08.2023 18:11
Па сённяшні дзень дакладна не вядома колькі чалавек стала ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.
Ілюстраційне фото commons.wikimedia.org/CC BY-SA 3.0/Gerald Praschl

Працэс высвятлення запаволены, таму што Расія закрывае архівы КДБ і працы даследчыкаў па высвятленні ўсіх падрабязнясцяў тых рэпрэсій ускладняюцца. Наадварот ФСБ пераследуе тых, хто займаецца вывучэннем тэмы сталінскіх рэпрэсій.

Пасля распаду Савецкага Саюза тэмай сталінскіх вучоных заняліся гісторыкі, што падрабязнасцяў стала вядома, дзякуючы іх працы. Аднак апошнія 10 год назіраецца адваротная тэндэнцыя. Усё больш і больш расійскія ўлады замоўчваюць гэтую тэмы і пераследуюць даследчыкаў. У гэтым расійская паліцыя нават затрымлівала людзей, якія сабраліся, каб ушанаваць памяць ахвяр рэпрэсій.

З чым звязана гэтая палітыка замоўчвання рэпрэсіі ды пераследу даследчыкаў м паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- Нават пасля распаду Савецкага Саюза рэпрэсіі не сталі тэмай, якая моцна ўвайшла ў масавую свядомасць. Было шмат тых, хто не верыў, што такое магло адбыцца. Было шмат тых, хто намагаўся абвяргаць рэпрэсіі.

Чаму, як Вы гэта можаце патлумачыць?

- Таму што не было мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі, інфармацыйнай таксама, якая асуджала сталінізм і Савецкі Саюз. Перамагла канцэпцыя, што не ўсё так кепска было ў Савецкім Саюзе, і трэба аддзяляць сталінскі рэжым ад камуністычнага ладу. Другі момант – па сутнасці пры ўладзе засталіся тыя ж самыя камуністы. Апроч краін Балтыі на постсавецкай прастор не было ніводнай дзяржавы, дзе да ўлады прыйшлі б эліты, звязаныя з нацыянальным адраджэннем. Наадварот у палітыцы дамінавалі русіфікаваныя ды саветызаваныя палітычныя эліты. Калі паглядзець на першых прэзідэнтаў, - гэта былі прадстаўнікі камуністычнай наменклатуры, былыя КДБ-істы ці першыя сакратары. Таму хутка адрадзілася сістэма таталітарызму, якую мы бачым у Беларусі ды Расіі.

Што станецца далей з памяццю пра рэпрэсіі ды пра ахвяр?

- Перад намі доўгі шлях. Дастаткова паглядзець на падручнікі па гісторыі. Там пытанню рэпрэсій не надавалася вялікай увагі. У выніку тыя, хто ў 2020-х гадах скончыў школу, мала што ведаў пра рэпрэсіі ў Беларусі і Расіі. Рэпрэсіі падаваліся нечым далёкім. Не было ані фільмаў, ані музеяў. Трэба браць прыклад з балтаў і нагадваць грамадству пра рэпрэсіі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

 

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі