Беларуская Служба

На мяжы гор Бяшчады і Нізкі Бэскід знойдзена расліна, якую лічылі зніклай у Польшчы

10.08.2023 14:30
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу раслін Польшчы з 2014 года.
Allium carinatum
Allium carinatumPicassa

На лузе каля Аславіцы – вёскі ў гміне Каманьча на мяжы гор Нізкі Бэскід і Бяшчады біёлаг Ёлянта Гарна знайшла расліну, якая амаль 100 гадоў лічылася зніклай у Польшчы. Гэта Allium carinatum, на польскай мове czosnek grzebieniasty на расійскай лук килеватый. Беларускі назоў знайсці мне, на жаль, не атрымалася.

Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу раслін Польшчы з 2014 года.

Ёлянта Гарна знайшла тры месцы, дзе дзіка расце Allium carinatum:

- 99 гадоў таму біёлагі сцвердзілі, што гэтая расліна не расце ў Польшчы. Апошняе месца, дзе яе знайшлі гэта быў запаведнік Велінек на Одэры – гэта вельмі далёка адсюль, і там яе таксама ўжо няма з 1924 г. У 2017 годзе Allium carinatum знайшлі ў Торуні, пасярэдзіне горада. Было сцверджана, што гэта батанічная цікавостка, але не антрапаморфнае становішча, проста людзі занеслі. А вось тут гэта натуральнае становішча расліны.

Біёлаг Ёлянта Гарна сказала, што працягне пошукі новых месцаў дзе расце czosnek grzebieniasty, ці лук килеватый, ці па-латыні Allium carinatum.

яс/Паводле выдання Nowiny

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка