Беларуская Служба

На святой гары Грабарцы пачалося малітоўнае ўшанаванне свята Праабражэння Гасподняга

18.08.2023 15:33
У народзе гэтае свята завуць Спасам.
Аўдыё
  .
Святая гара Грабарка.фота: Анна Пятроўская.

Тысячы паломнікаў прыйшлі ды ехалі на святую Гару Грабарка, дзе сёння пачынаюцца двухдзённыя святкаванні свята Спаса – Праабражэння Гасподняга. Шматлікія вернікі ў пешых паломніцтвах неслі свае крыжы, паколькі Грабарку называюць «гарой крыжоў». Яны прыйшлі, каб памаліцца і падзякаваць Богу за ўсё дабро. Паломнікі набіраюць з сабой таксама святую ваду з манастырскай крыніцы.

Святая гара Грабарка з’яўляецца мэтай праваслаўных паломніцтваў з 17-га стагоддзя. Тады вернікі неслі туды свае крыжы, маліліся, і спынілася эпідэмія халеры, якая забрала тады ўжо сотні ахвяраў.

З паломнікамі на Грабарцы пагутарыла Анна Пятроўская.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё

Святая гара Грабарка. Святая гара Грабарка.