Беларуская Служба

Надоечы ў Беластоку выйшаў другі зборнік паэзіі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»

18.08.2023 22:22
Нашым слухачам вядомы ён як дырэктар Другога Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.
Аўдыё
  • Размова з Андрэем Сцепанюком.
 .
Андрэй Сцепанюк.Фота: Я. Іванюк/БСПР

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся ў Бельску Падляскім у 1963 годзе. Закончыў бельскі беларускі ліцэй, а пазней – Кафедру беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэту. Працаваў настаўнікам у беларускім ліцэі. Нашым слухачам ён вядомы перш за ўсё як дырэктар Другога Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Раней быў таксама мэрам гэтага гораду на Падляшшы.

Але Андрэй Сцепанюк – гэта таксама беларускі паэт. Надоечы ў Беластоку выйшаў яго другі зборнік паэзіі «Зямля над белай ракой».


Кніга Адрэя Сцепанюка Кніга Адрэя Сцепанюка

З аўтарам размаўляе Яраслаў Іванюк, у прыватным жыцці сябар Андрэя Сцепанюка.

Яраслаў Іванюк