Беларуская Служба

Эксперт: Упраўленні па спарвах іншаземцаў у Польшчы не даюць сабе рады

28.08.2023 17:33
Са жніўня 2020 Польшча выдала грамадзянам Беларусі 114 тысяч віз Poland Business Harbour і больш за 52 тысячы гуманітарных віз, а таксама надала 7 тыс. 400 беларусаў міжнародную ахову
Аўдыё
  • Эксперт: Упраўленні па спарвах іншаземцаў у Польшчы на даюць сабе рады
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)Фота: Kamil Gopaniuk, CC BY 2.0, via Wikimedia Commons

У Польшчы пражыве ўжо больш за 300 тыс. грамадзян Беларусі, – паведаміла кіраўнік дэпартамента прававой дапамогі варшаўскага Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская, спаслаўшыся на Міністэрства замежных спраў Польшчы. Юрыст звярнула ўвагу на значнае павелічэнне гэтай колькасці:

-Апошнія дадзеныя, якія мы атрымалі ад Упраўлення па справах іншаземцаў сведчаць аб істотным росце колькасці беларусаў у Польшчы. Яшчэ шэсць месяцаў таму мы гаварылі пра 150 тысяч, а зараз ужо пра 300 тыс. грамадзян Беларусі ў Польшчы. З таго, што мы бачым, гэта колькасць будзе толькі расці.

Са жніўня 2020 Польшча выдала грамадзянам Беларусі 114 тысяч віз Poland Business Harbour і больш за 52 тысячы гуманітарных віз, а таксама надала 7 тыс. 400 беларусаў міжнародную ахову, у тым амаль 4,5 тыс. пасля пачатку буйнамаштабнай вайны ва Украіне. (...)

З досведу працы Цэнтра беларускай салідарнасці можна зрабіць выснову, што польская бюракраты адаптавалася да выклікаў і пачала хутчэй і эфектыўней разглядаць заявы на атрымання віду на жыхарства?

-Не, на жаль не. Наадварот, бачым, што ўпраўленні па пытаннях іншаземцаў не даюць сабе рады, спасылаючыся на вялікую колькасць замежнікаў недахоп фінансавання і адпаведна кадраў. Найдаўжэйшы сярэдні час чакання рашэння на дазвол на часовае жыхарства назіраецца ва Уроцлаве. Там даводзіцца чакаць разгляду сваёй справы ў сярэдні каля 19 месяцаў. (...)

Пра тое, як хваля ўцекачоў з Беларусі ды Украіны паўплывала на працу польскіх упраўленняў па пытаннях іншаземцаў, а а таксама пра тое новыя магчымасці легалізацыі беларусаў у Польшчы, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Уцекачы з Украіны выбіраюць Германію

23.08.2023 07:45
Колькасць украінскіх бежанцаў у Польшчы падае, затое расце ў Германіі.

«Я проста нідзе не адчуваю сябе так, як у Беларусі…»

23.08.2023 22:20
Аляксея двойчы судзілі за ўдзел у пратэстах. Пасля другога прысуду адседзеў 30 сутак на Акрэсціна ў чатырохмеснай камеры, дзе было 19 чалавек. Пасля гэтага трывога практычна не пакідала яго. З’ехаў у эміграцыю, хаця і вельмі не хацеў, бо больш нідзе сябе не адчувае так, як на радзіме…

Беларуская эмігрантка ў Польшчы: «Я пакуль не ўяўляю сітуацыі, што свабодна іду па свайму гораду»

26.08.2023 21:02
Станаўленне адной маладой дзяўчыны адбывалася ад танцаў праз юрфак, Акрэсціна і Жодзіна да эміграцыі ў Польшчу. Урэшце ёсць вялікае жаданне вярнуцца дамоў, каб будаваць новую Беларусь.