У другім ваяводстве Польшчы – Малапольскім – выяўлены першы выпадак заражэння бактэрыяй Legionella pneumophila. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, а піша Do Rzeczy.
«Паступіла інфармацыя аб пацверджаным выпадку ў пажылога чалавека, падапечнага інтэрнату для састарэлых. У цяжкім стане яго даставілі ў адну з бальніц Малапольшчы», – паведаміў Польскаму агенцтву друку (PAP) малапольскі ваявода Лукаш Кміта. Атрымаўшы гэтую інфармацыю, ваявода склікаў нараду крызіснай каманды.
Яшчэ аднаму чалавеку пастаўлены дыягназ пнеўманіі. Легіянелёзу ў дадзеным выпадку няма. Гэты чалавек таксама дастаўлены ў шпіталь. Зараз у цэнтры, дзе знаходзілася хворая жанчына, знаходзяцца каля 50 жыхароў. У якасці прэвентыўнай меры ваявода загадаў кампетэнтным службам узмацніць нагляд персаналу за людзьмі, якія жывуць у дамах састарэлых.
Зараз легіянелёз пацверджаны ў 143 пацыентаў. Восем чалавек памерлі. У сувязі з выяўленнем выпадкаў інфекцыі на Падкарпацці, запланаваная дэзынфекцыя камунальнай водаправоднай сеткі.
Мясцовыя медыкі падкрэслівалі, што памерлыя мелі хранічныя захворванні, у тым ліку анкалагічныя і кардыялагічныя, вельмі нізкі імунітэт. Нагадаем, першы выпадак заражэння легіянелай быў выяўлены ў пятніцу, 17 жніўня.
Бактэрыяй можна заразіцца, удыхаючы паветра, у якім яна знаходзіцца. Часцей за ўсё заражэнне адбываецца падчас купання.
Між тым, як паведамляе радыёстанцыя RMF FM, Агенцтва ўнутранай бяспекі расследуе выпадак калектыўнага заражэння легіянелай у Жэшаве і ваколіцах. У горадзе знаходзяцца супрацоўнікі агенцтва, якія правяраюць працу мясцовых сістэм водазабеспячэння. Станцыя нагадвае, што бактэрыя «з'явілася ў стратэгічна важным рэгіёне Польшчы з пункту гледжання вайны ва Украіне. У Падкарпацці знаходзіцца галоўная перавалачная база ваеннай тэхнікі для ўкраінцаў, а таксама важны цэнтр дапамогі ваенным бежанцам».
нг