Беларуская Служба

2 верасня адбудзецца інаўгурацыя «Беларускай школы» у Беластоку

01.09.2023 16:02
«Беларуская школа» Алеся Лозкі адчыніла свае філіялы ў Беластоку, Гданьску і Кракаве.
Аўдыё
  • «Беларуская школа» ў Беластоку
Здымак мае ілюстрацыйны характарradyjo.net

Усё пачалося ў мінулым годзе. Алесь Лозка, які ў Беларусі ўзначалваў ліквідаванае рэжымам «Таварыства беларускай школы», заснаваў у Варшаве «Беларускую школу». Найперш былі гэта заняткі онлайн па беларускай мове. Пазней аказалася, што гэтага мала. Знойдзена адпаведнае памяшканне і заняткі, не пакідаючы зусім фармату дыстанцыйнага навучання, часткова пачалі адбывацца рэальна.

У гэтым годзе «Беларуская школа» Алеся Лозкі адчыніла свае філіялы ў Беластоку, Гданьску і Кракаве. Будуць таксама адбывацца заняткі онлайн, у якіх змогуць прымаць удзел беларускія дзеткі, якія пасля 2020 году апынуліся ў больш чым 20-ці краінах свету.

У Беластоку на заняткі запісалася ўжо амаль 40 дзяцей. 2 верасня ў «Цэнтры Грамадскай Актыўнасці» адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя навучальнага года.
Пра падрабязнасці навучання дзяцей беларускай дыяспары роднай мове з каардынатарам беластоцкага філіялу «Беларускай школы» Алегам Юрчыкам размаўляе Яраслаў Іванюк.

Гутарка ў далучаным файле