Беларуская Служба

Юрыст пра нараджэнне дзіцяці ў Польшчы: Не чакайце цудаў, не адкладвайце фармальныя пытанні на потым

04.09.2023 15:34
Ужо некалькі год запар многія беларусы не могуць вярнуцца ў сваю краіну, але жыццё ідзе – у сем'ях нараджаюцца дзеці. Пра пытанні легалізацыі дзяцей мы паразмаўлялі з юрыстам.
Аўдыё
  • Юрыст пра нараджэнне дзіцяці ў Польшчы: Не чакайце цудаў, не адкладвайце фармальныя пытанні на потым
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Oksana Mashyntseva

Грамадска-палітычны крызіс у Беларусі працягваецца, а колькасць эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі толькі расце. Немагчымасць вяртання дадому прыводзіць да таго, што ўсё больш дзяцей-беларусаў нараджаюцца ў Польшчы.

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа пагутарыла з кіраўніцай дэпартаменту прававой дапамогі варшаўскага Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгай Дабравольскай аб тым, як беларусам у Польшчы вырашаць фармальна-прававыя пытанні, звязаныя з нараджэннем дзіцяці:

– Пасля нараджэння дзіцяці адразу ж звяртайце ў ЗАГС (ужонд), малечы адразу ж надаецца нумар PESEL, што істотна спрашчае далейшую працэдура па легалізацыі. Далейшыя шляхі легалізацыі малечы шмат у чым залежаць ад статусу бацькоў, калі ёсць сумневы, які шлях варта абраць, калі ласка, звяртайцеся да нас – у Цэнтр беларускай салідарнасці. Падчас адпаведнай кансультацыі будзем індывідуальна вырашаць, якая працэдура лепшая.

Адзіная ўніверсальная парада – не варта чакаць, не чакайце цудаў, ці з’яўлення пашпарта Новай Беларусі, ці зменаў у заканадаўстве. Усё пералічаная моманты складаныя і працяглыя ў часе, а пытанні легалізацыі дзіцяці трэба вырашаць адразу пасля нараджэння. (...)

Размову з Вольгай Дабравольскай слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Школа беларускага традыцыйнага строю неўзабаве пачне працаваць у Беластоку

30.08.2023 14:23
Стварэнне поўнага камплекту беларускага народнага строю – гэта доўгі працэс.

Беларуская эмігрантка ў Польшчы: “Мы зразумелі, што аднымі кветкамі немагчыма перамагчы зло…”

02.09.2023 13:56
Жанчына пенсійнага веку была актывісткай падчас пратэстаў 2020 году. У эміграцыю з’ехала з адным заплечнікам і сынам. Ні на што не скардзіцца, штодня згадвае Беларусь і разумее, што ў нейкім сэнсе паўтарыла лёс свайго таты…