Беларуская Служба

Аксід азоту будзе лічыцца ў Вялікабрытаніі наркотыкам, яго захоўванне забароняць

06.09.2023 12:33
 У Вялікабрытаніі гэта другое пасля марыхуаны рэчыва, якое ўжываюць людзі ва ўзросце 16-24 гадоў.
   .
Мадэль часціцы аксіду азоту. Фота: Wikipedia.org/Domena Publiczna/ Benjah-bmm27

Да наркотыкаў у розных краінах бывае зусім рознае стаўленне. Напрыклад, марыхуана ў адных дзяржавах дазволеная, а ў іншых яна цалкам нелегальная. Але часта чуваць галасы пра легалізацыю мяккіх наркотыкаў. А ў Вялікабрытаніі наадварот увялі абмежаванне ў адносінах так званага «развясельваючага газу» – піша Niezalezna.pl.

Аксід азоту будзе лічыцца наркотыкам і забаронены з канцом гэтага года, абвясціў брытанскі ўрад. У Вялікабрытаніі гэта другое пасля марыхуаны рэчыва, якое ўжываюць людзі ва ўзросце 16-24 гадоў. Паводле новых правілаў, захоўванне аксіду азоту стане цяжкім злачынствам. Аднак робяцца выключэнні для легальнага выкарыстання газу, напрыклад, у медыцыне або гастраноміі. Гэты газ звычайна выкарыстоўваецца для абязбольвання, а таксама падчас узбівання вяршкоў.

Ужыванне аксіду азоту значна вырасла сярод моладзі пасля пандэміі Covid-19. Брытанскія лекары ўсё часцей бачаць маладых людзей, шпіталізаваных з ускладненнямі ад працяглага інтэнсіўнага ўжывання гэтага газу.

У некаторых карыстальнікаў аксід азоту можа выклікаць галаўны боль, пачуццё трывогі або параноі, надта вялікая колькасць можа выклікаць страту прытомнасці. Паводле ўрадавай справаздачы, з 2001 па 2020 год у Англіі і Уэльсе было зафіксавана 56 смерцяў, звязаных з ужываннем аксіду азоту, з іх 45 – з 2010 года.

нг