Беларуская Служба

Турыстычны сезон на Падляшшы працягваецца

16.09.2023 08:34
У асноўным імпрэзы праводзяцца ў малых вёсках і карыстаюцца вялікім зацікаўленнем з боку мясцовых, але таксама гасцей з іншых падляскіх гарадоў і мястэчак.
Аўдыё
  • Пра магчымасці адпачынку з падляскім акцэнтам у размове з Яраславам Іванюком распавёў дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк.
Беларускі музей у Гайнаўцы Фота: Я.Іванюк/https://www.polskieradio.pl/396

Лета пакрысе заканчваецца, але турыстычны сезон у ваколіцах Белавежскай Пушчы трывае, а Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, дзе можна паглядзець некалькі пастаянных і часовых выставаў, запрашае наведвальнікаў.


Дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк Дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк

Мінулы сезон адпачынкаў адзначыўся 15-ым па ліку цыклам фэстаў «І там жывуць людзі». Такіх фэстаў на працягу гэтых 15-ці гадоў адбылося ўжо больш за 90. У асноўным імпрэзы праводзяцца ў малых вёсках і карыстаюцца вялікім зацікаўленнем з боку мясцовых, але таксама гасцей з іншых падляскіх гарадоў і мястэчак.

Пра магчымасці адпачынку з падляскім акцэнтам у размове з Яраславам Іванюком распавёў дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк.

Слухайце аўдыёфайл