Сектар барацьбы з дэзынфармацыяй – гэта квітнеючы бізнес, развіццё якога значна паскорыла вайна ва Украіне. Стартапы ў гэтай сферы растуць як грыбы пасля дажджу, адзначае Rzeczpospolita, прыводзячы шэраг прыкладаў, у асноўным з Украіны.
Пасля расійскай агрэсіі ва Украіне былі створаныя тэхналагічныя кампаніі, якія прапануюць інструменты для барацьбы з дэзынфармацыяй. Гэта, напрыклад, механізмы аўтэнтыфікацыі матэрыялаў – такіх як фота і відэа, выяўленне скаардынаванай дзейнасці груп акаўнтаў у сацыяльных сетках (іх сувязяў і залежнасцяў), інструменты праверкі даверу да аўтараў.
Як падкрэслівае Rzeczpospolita, такія кампаніі прапануюць свае прадукты бясплатна некаторым атрымальнікам, або прадаюць іх бізнес-кліентам.
Газета нагадвае, што да нападу Расіі на Украіну сусветныя кошты ад распаўсюджвання непраўдзівай інфармацыі складалі 80 мільярдаў долараў у год, а ад пачатку расійскай вайны яны павялічыліся ў некалькі разоў.
аз