Сцвярджэнне, што ўзрост – гэта ўсяго толькі лічбы, з пункту гледжання медыцыны не адпавядае праўдзе, піша партал Medonet у артыкуле пад назвай «Чалавек пачынае рассыпацца пасля саракоўкі». СМІ паведамляе, што медыкі ў стане акрэсліць, калі пачынаецца пагаршэнне здароўя, звязанае з узростам.
І так, першыя праблемы са зрокам пачынаюцца ў 40-50 гадоў. Асноўная прычына – пагаршэнне акамадацыі. Пры гэтым медыкі зазначаюць, што спыніць гэты працэс немагчыма, таму трэба да гэтага проста прызвычаіцца і выкарыстоўваць акуляры.
Ва ўзросце 40-50 гадоў пачынаюцца таксама праблемы з суставамі. А найпазней пачынае старэць мозг – паводле медыкаў, ва ўзросце 55-65 гадоў. У гэтым веку могуць пачацца пэўныя змены ў мозгу, звязаныя са старэннем арганізму. Напэўна яны заўважальныя ў людзей, старэйшых за 65 гадоў.
Аднак, паводле медыкаў, існуюць людзі ва ўзросце 85 гадоў і старэйшыя, якіх не закранулі змены ў мозгу. Дарэчы, каб наш мозг быў «маладзейшы», навукоўцы раяць як мага больш чытаць, пашыраць свае веды, быць актыўным не толькі інтэлектуальна, але і фізічна. Заўважана, што людзі, якія вучыліся ўсё жыццё і, напрыклад, закончылі некалькі факультэтаў, інтэлектуальна старэюць пазней. У іх таксама пазней развіваюцца неўралагічныя хваробы, характэрныя для пажылога ўзросту, напрыклад, хвароба Альцгеймера, піша партал Medonet.
вс