Беларуская Служба

«Гэта абраза». Алесь Чайчыц пра эмблемы БНР у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

29.09.2023 17:03
У спіс трапілі, між іншым, медалі Рады БНР, яе Telegram-канал і змешчаны ў ім лагатып з Пагоняй.
Аўдыё
  • Алесь Чайчыц пра рашэнне беларускіх уладаў.
Алесь ЧайчыцФота: Яраслаў Іванюк.

У абноўленым «рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі РБ, сярод дададзеных матэрыялаў трапілі, між іншым, медалі Рады БНР, яе Telegram-канал і змешчаны ў ім лагатып з Пагоняй. Рашэнне па гэтай справе 12 верасня прыняў суд Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці.

У сваю чаргу, Суд Цэнтральнага раёну Мінска такі ж статус надаў сайту і акаўнтам Рады і яе першага намесніка Сяргея Навумчыка ў сацыяльных сетках.

Пад забарону распаўсюду трапілі таксама лічбавыя выявы ўзнагародаў Рады: ордэн Жалезнага рыцара, медаль да 100-годдзя БНР, медаль за баявыя заслугі, медаль Ордэну Пагоні.

Сябра Рады БНР Аляксандр Чайчыц лічыць, што нельга гэта ўспрымаць інакш, чым як абразу.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё

Яраслаў Іванюк