Rzeczpospolita апісвае трагічнае дарожна-транспартнае здарэнне, якое мела месца на адным з аўтабанаў у Польшчы. У выніку загінула сям’я з пяцігадовым дзіцём, якая вярталася з адпачынку на моры. Аўтамабіль Kia «па невядомых прычынах» з’ехаў з паласы руху і ўдарыў у агароджу, пасля чаго загарэўся, усе пасажыры і кіроўца загінулі на месцы.
На пачатку паліцыя не звязвала гэтага выпадку з іншымі ўдзельнікамі руху, у тым ліку з аўтамабілем BMW, які затрымаўся 200 метраў перад Кіа. Да таго часу, калі адзін са сведкаў не выставіў у сеціва відэазапіс, зроблены за некалькі секундаў за ДТЗ. На ім бачна, што BMW ехала з вялізнай хуткасцю, яно прымусіла Кіа памяняць паласу руху, і тады машына з’ехала з дарогі, разбілася і загарэлася.
Эксперты дарожнага руху, прааналізаваўшы здарэнне, прыйшлі да высновы, што BMW ехала з хуткасцю 253 кіламетры ў гадзіну. Пры дазволенай хуткасці на аўтабане 140 км/г. Калі ДТЗ пачалі ўсё шырэй абмяркоўваць у грамадстве, паліцыя вырашыла звярнуцца ў Германію, каб атрымаць спецыяльную праграму, якія дазваляе прачытаць запіс у так званай чорнай скрынцы, гэта значыць, самапісцы – прыладзе, якая запісвае параметры аўтамабіля за пяць секундаў да ДТЗ. Яна паказвае не толькі хуткасць, з якой ехала машына, але таксама паварот стырна, рухі ім, ці былі ўключаныя фары.
Эксперты задаюць рытарычнае пытанне, ці нехта кантралюе машыны, у якіх спецыяльна павышана магутнасць рухавіка, ці нехта маніторыць дадзены рынак? На думку экспертаў, калі б BMW ехала з меншай хуткасцю, выпадак бы не здарыўся.
нг