Беларуская Служба

Беларусы пратэставалі пад консульствам РБ у Беластоку супраць «пашпартнага закону» Лукашэнкі

09.10.2023 15:57
Такім чынам беларусы хочуць звярнуць увагу польскіх уладаў на патрэбу дапамогі тысячам беларускіх уцекачоў.
Аўдыё
  • У Беластоку каля будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь адбылася акцыя супраць г.зв. «пашпартнага» закона
           ..
У Беластоку каля будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь адбылася акцыя супраць г.зв. «пашпартнага» закона radyjo.net/A.Petrovska

У Беластоку каля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, адбылася акцыя супраць г.зв. «пашпартнага» закона – аб абмежаванні права беларусаў за мяжой атрымліваць пашпарты ды афармляць шэраг дакументаў у амбасадах і консульствах Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам беларусы хочуць звярнуць увагу польскіх уладаў на патрэбу дапамогі тысячам беларускіх уцекачоў.
Цяпер беларусам стала немагчыма памяняць за мяжой пашпарт, прадаць жыллё ў Беларусі па даверанасці, нават навучальныя ўстановы не выдаюць дакументаў па даверанасці аформленай за мяжой.

У сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які абмяжоўвае правы беларусаў за мяжой, створана адмысловая старонка pashpart.org. Старонка змяшчае інфармацыю дзе і як атрымліваць новыя пашпарты ці прадоўжыць тэрмін дзеяння старых пашпартоў. Таксама ў некаторых краінах існуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка».

Ганна Пятроўская

Слухайце далучаны файл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы