Праблема навучання беларускай мове ў Гайнаўскім і Бельскім беларускіх ліцэях на Падляшшы ўсё яшчэ не вырашана. Спасылаючыся на распараджэнне Міністра Адукацыі Польшчы з 2017 года, частка вучняў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім адмовілася ад заняткаў па роднай мове. У Гайнаўскім ліцэі ў сваю чаргу беларускую мову вывучаюць усе вучні. Прычына – розная інтэрпрэтацыя адукацыйнага заканадаўства Польшчы.
Кіраўніцтва Гайнаўскага ліцэю лічыць, што калі вучань выбірае школу, дзе вывучаюць беларускую мову, ён таксама абавязаны яе вучыць і здаць выпускны экзамен. Не так даўно з заявай у падтрымку кіраўніцтва школы выступілі дэпутаты Рады Гайнаўскага павету. Ці падобную заяву рыхтуюць дэпутаты Рады бельскага павету, мы запыталі ў намесніка бельскага старасты Пятра Божкі. У сваю чаргу, дырэктар Бельскага беларускага ліцэю Уладзімір Вавульскі аказаў на пытанне, чаму дзве сярэднія школы ў суседніх паветах па-рознаму інтэрпрэтуюць заканадаўства?
Тры тыдні таму беларускія арганізацыі ў Польшчы падалі скаргу па Падляскага Куратара Асветы, якая націскае на змену статутаў школ. Гэтыя змены прывядуць да таго, што беларуская мова ў абедзвюх школах стане неабавязковай. Такім чынам, абедзве школы страцяць беларускі характар. Да скаргі былі далучаныя подпісы больш як тысячы асобаў.
Слухайце далучаны гукавы файл
Марэк Заброцкі