27 працэнтаў палякаў лічыць, што ў Польшчы трэба ўвесці абавязковую вайсковую службу. Паводле 13 працэнтаў, яна павінна тычыцца, як жанчын, так і мужчын. У сваю чаргу абавязковай службы не хоча 44 працэнты апытаных, а 16 працэнтаў заявілі, што не маюць свайго меркавання па гэтай справе. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Інстытута даследаванняў Pollster, праведзенага для газеты Super Express.
Даследаванне паказвае, што сярод праціўнікаў абавязковай вайсковай службы мужчыны складаюць 49 працэнтаў, а жанчыны 40 працэнтаў.
Паводле палітолага прафесара Казімежа Кіка, якога цытуе Super Express, вынікі апытання – гэта доказ інстынкту самазахавання палякаў, які мяняецца. «Войска атаясамліваецца з вайной, а палякі лічаць сябе еўрапейцамі. Дух ваяўнічасці знікае», – кажа прафесар Кік.
Паводле яго, вынікі апытання таксама сведчаць аб змене прыярытэтаў. Зараз важная не падрыхтоўка да вайны, а клопат пра свой камфорт, канстатуе газета.
аз