У нядзелю, 26 лістапада, у гадавіну Слуцкага збройнага чыну ў Варшаве будзе адзначаны Дзень беларускіх герояў. Цяпер ідзе падрыхтоўка да вялікага маршу, які распачнецца а 13-й у цэнтры гораду, дзе пазней запланаванае шэсце.
Падзеі Слуцкага збройнага чыну мелі месца 103 гады таму, сяляне Случчыны распачалі збройную барацьбу супраць бальшавікоў, за станаўленне Беларускай Народнай Рэспублікі.
У размове з Беларускай службай Польскага радыё для замежжа, адна лідарак Руху «Салідарнасці разам», які ладзіць, Дзень беларускіх герояў у Варшаве, Алена Талстая заклікала 26-27 лістапада ўшанаваць не толькі тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі 100 гадоў таму, але і тых, хто робіць гэта цяпер:
-26 лістапада мы будзем традыцыйна адзначаць чарговыя ўгодкі Слуцкага збройнага чына. Гэта будзе ўжо 103-я гадавіна. У Беларусі мы кожны год рабілі выправу ў Слуцк, дзе быў марш, дзе мы ўшаноўвалі героя Слуцкага паўстання.
Тут у Варшаве мы мусім ушанаваць не толькі тых герояў, які змагаліся за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, але таксама ўшанаваць і тых, хто быў забіты камуністычным рэжымам, тых людзей – беларусаў – які былі забіты лукашэнкаўскай бандай, тых людзей, які былі забіты пад час народнай рэвалюцыі ў 2020-м годзе, якая доўжылася некалькі дзён, але лукашысты паспелі за гэты час таксама забіць людзей, імёны, які мы мусім памятаць.
І безумоўна ў Варшаву мы прыгадаем тыя змагароў з Расіяй, які загінулі ва Украіны, змаганні за незалежную Украіне, пачынаючы з 2014 года, бо яны аддалі сваё жыццё ў тым ліку і за незалежную Беларусь. І для нас вельмі важна, каб усе гэты імёны прагучалі на нашым маршы, які адбудзецца ў Варшаве 26-га лістапада.
Ідэалы слуцкага збройнага чына абсалютна блізкія і зразумелы, я думаю, кожнаму сучаснаму беларусу. Большасць удзельнікаў Слуцкага паўстання – сяляне, якія разумелі, што калі ёсць свая зямля, то ёсць свая і воля.
Цяпер, калі беларусамі будуць кіраваць беларусы, то будзе і зямля, і воля, і дабрабыт. А чужая ўлада, расійскі штык – гэта заўжды вайна і галеча.
Размову з Аленай Талстой цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж