Беларуская Служба

Палякі добра разумеюць значэнне кліматычных змен і гатовыя ўключыцца ў вырашэнне гэтай праблемы

28.11.2023 14:53
Апытаныя з Польшчы гатовыя нават плаціць большы падаходны падатак, нягледзячы на тое, што ў выніку рэкорднай інфляцыі кошты жыцця рэзка выраслі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Roschetzky Photography

Палякі больш экалагічна свядомыя, чым у сярэднім еўрапейцы – чытаем на партале Forsal.pl. Адпаведнае апытанне правёў Еўрапейскі інвестыцыйны банк. «Палякі добра разумеюць значэнне кліматычных змен і гатовыя ўключыцца ў вырашэнне гэтай праблемы», – кажа віцэ-старшыня банку Тэрэса Чэрвіньска (Teresa Czerwińska).

Дзеля барацьбы са зменамі, рэспандэнты з Польшчы (65%, на 6 працэнтных пунктаў вышэй за сярэдні паказчык па ЕС) гатовыя плаціць большы падаходны падатак, нягледзячы на тое, што ў выніку рэкорднай інфляцыі кошты жыцця рэзка выраслі. Таму ў апытанні палякі самай важнай праблемай назвалі менавіта гэтую, другое месца заняў недастатковы доступ да медычных паслугаў, а трэцяе – кліматычныя змены і дэградацыя навакольнага асяроддзя. Прычым 40% апытаных аднеслі іх да сурʼёзных праблем.

Фінансавыя выдаткі і наступствы экалагічнай трансфармацыі, верагодна, паўплываюць на асабістыя бюджэты, прычым больш за ўсё пацерпяць хатнія гаспадаркі з нізкімі даходамі. У гэтым кантэксце большасць палякаў заклікае да справядлівай палітыкі супрацьдзеяння кліматычнаму крызісу. Звыш 60 адсоткаў апытаных мяркуюць, што пераход да эканомікі з нізкім узроўнем выкідаў можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі паралельна будзе вырашацца праблема сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці.

«Апошняе кліматычнае даследаванне ЕІБ паказвае, што палякі глыбока ўсведамляюць працяглыя змены клімату і гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні гэтай праблемы. Яны ведаюць, што эфектыўная трансфармацыя да кліматычна нейтральнай эканомікі патрабуе таксама вырашэння сацыяльных і эканамічных няроўнасцяў», – падсумавала Тэрэса Чэрвіньска.

нг