Гэта прадэманстраваў фестываль беларускіх фільмаў BULBAMOVIE, які прайшоў у Варшаве.
З 24 па 26 лістапада, у Варшаве дзявяты раз прайшоў фестываль беларускага кіно Bulbamovie. У праграме імпрэзы былі прагляды беларускіх фільмаў, дыскусіі на актуальныя тэмы, сустрэчы з рэжысёрамі. Адной з галоўных тэм фестывалю стала міграцыя. Асабліва выразна гэты матыў прагучаў у фільме «Развітанне» рэжысёра Якуба Станкевіча (Prix Europa — намінацыя 2023). У цэнтры зацікаўленасці беларускіх кінематаграфістаў таксама стала тэма жыцця беларусаў за мяжой, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны з-за лукашэнкаўскіх рэпрэсій. З чым гэта звязана мы паразмаўлялі з арганізатарам фестывалю Янушам Гаўрылюкам.
- Мы паказваем тое, што нам жыццё дае. Ад пратэстнай тэмы мы перайшлі ў эміграцыйную тэму. Па фільмах, якія прыйшлі на прагляд маладога беларускага кіно бачна, што шмат фільмаў закранае тэму перажыванняў турботаў жыцця ды самоты на эміграцыі. Гэта новая тэмы, але на жаль, яна не надта вясёлая.
Але можна па рознаму казаць і паказваць нават такую тэму, як міграцыя.
- Так, эміграцыя можа быць рознай. Тут усё залежыць ад узросту, калі малады чалавек імігруе і старэйшы. Асабліва, калі асоба вымушаная іміграваць, якая пражыла цэлае жыццё ў Беларусі, дзе з усімі звязаная. Пра гэта быў наш першы фільм «Развітанне». Гэта гісторыя пра старасць і пра эміграцыю, дзе старэйшы чалавек вымушаны з'ехаць. Спачатку ва ўнутраную эміграцыю, а потым ён і фізічна з’язджае. Ён не ведае, што будзе рабіць на гэтай эміграцыі, калі цэлае жыццё, праца і творчасць былі звязаныя толькі з Беларуссю.
Пра міграцыю шмат было дакументальных стужак, а пра што мастацкае беларускае кіно?
- Яго вельмі мала, ігравое кіно заўсёды было бядой беларускага кіно, а тым больш цяпер. Сапраўды з такіх большы фільмаў мы паказалі новую прадукцыю Белсату «Працэсы». Тэма фільма – адлюстраванне ў такі абсурдны спосаб таго, што адбываецца ў сённяшняй Беларусі. Здымкі былі зроблены ў Варшаве, але ўсё някепска атрымалася. Гэта аповед пра сумныя рэчы, але з гумарам. Прыйшло шмат ігравых кароткаметражных фільмаў на маладое кіно. Там бачна, што беларусы пачынаюць здымаць сваё мастацкае кіно ў Польшчы, у Літве, у Славакіі, напрыклад. Ёсць пару фільмаў з Беларусі, дзе таксама здымаюць фільмы, але не кожны дасылае да нас. Штосьці ёсць, але бяда ў адсутнасці вялікіх прадукцый.
Гэта 9 фестываль, ці вы можаце сказаць, што беларускае кіно мае свой асаблівы наратыў, мастацкае маўленне?
- Тут складаная справа. Мы займаемся беларускім кіно з 2011 года, праходзіць пару гадоў і мы зноў з нуля пачынаем. Зачыненае кола. Цяпер прайшло шмат гадоў з 2011-га года, калі мы зрабіла фестываль у Варшаве, каб была магчымасць дзесці беларускае кіно паказваць, бо ў Беларусі не было магчымасці паказваць. Потым прыйшлі гады, дзе здавалася, што ўсё будзе развівацца ў бок нацыянальнага конкурсу. І развівалася да 2020-га года. Мы вярнуліся ў тое самае месца, што трэба пачынаць з нуля. Таму цяжка вызначыць, якая адметнасць беларускага ігравога кіно.
Але ці застанецца беларуска кіно? Ці фестываль будзе мець што паказваць і фестываль надалей застанецца?
- Не ведаю, як гэта выйдзе. Летась, калі пачалася вайна, я баяўся, што ніхто не прыйдзе на беларускае кіно. Была асацыяцыя, што Беларусь таксама агрэсар, але прыйшоў натоўп беларусаў у Варшаве. У мінулым годзе было больш знакавых фільмаў, вядомых рэжысёраў. Сёлета яны не паспелі, бо на эміграцыі. Не было сёлета вядомых прозвішчаў. На будучыню трэба падумаць пра змены ў фестывалі, бо патрэбны сапраўдны конкурс маладога кіно, патрэбна анімацыя.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч