У наступным годзе ў Саламанцы (Іспанія) адкрыецца самая буйная ў свеце ферма ядомых насякомых. Чакаецца, што кожны год будзе яна вырабляць 100 тысяч тон чарвяка вялікага мучнога хрушчака, піша gazeta.pl
Іспанская біятэхналагічная кампанія Tebrio ўжо некалькі гадоў разбудоўвае ферму ў Саламанцы. Мучны чарвяк, які вырабляецца кампаніяй з 2014 года, з'яўляецца першым ядомым насякомым, ухваленым ЕС у 2021 годзе.
Паводле прагнозаў Арганізацыі абʼяднаных нацый (ААН) і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), у 2030 годзе ў свеце можа паўстаць дэфіцыт бялка ў памеры не менш за 40%. Жывёлагадоўлі можа быць недастаткова для таго, каб задаволіць усе чалавечыя патрэбы.
У цяперашні час іспанская кампанія Tebrio заахвочвае выкарыстоўваць насякомых як корм для жывёлы. Таксама, паводле кампаніі, чарвяк вялікага мучнога хрушчака можа быць выкарыстаны для стварэння біяраскладальных пластмас, у тэкстыльнай, фармацэўтычнай і біямедыцынскай прамысловасці, а таксама ў якасці арганічных угнаенняў.
Кампанія Tebrio гадуе лічынкавую форму мучнога чарвяка. У лічынках высокае ўтрыманне бялку і ненасычаных тлушчаў. Мучныя чарвякі таксама вельмі хутка растуць, ім патрабуецца ўсяго некалькіх дзён.
яс