«Рэдакцыя Gazeta Wyborcza патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення нашага журналіста. Мы пастаянна просім польскія ўлады, міжнародныя арганізацыі і ўсю дэмакратычную супольнасць аказаць ціск на Беларусь у справе Анджэя. Не забываць пра Анджэя», – гаворыцца ў артыкуле рэдакцыі.
Таксама апублікаваны каментар міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага:
«Анджэй – журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў Беларусі – знаходзіцца ў турме, бо хацеў, каб яго краіна была свабоднай. І ў выніку стаў асабістым ворагам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За гэта яго асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Анджэй Пачобут – паляк у Беларусі – патрыёт сваёй беларускай краіны, які спалучае лепшае з нашай агульнай спадчыны. Для ўсіх нас ён стаў сімвалам незалежнага духу і веры ў ідэю свабоды. Бо ён сядзіць у турме, бо яго баіцца рэжым Лукашэнкі. Злым намерам аўтакратаў ёсць тое, што гэты прыхільнік польскай і беларускай культуры, усхваляючы нашу пераплеценую гісторыю, быў асуджаны, між іншым, за распальванне міжнацыянальнай варожасці.
Адам Міхнік, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza, якая друкавала артыкулы Анджэя Пачобута, напісаў, што «старыя палякі бачаць у ім гонар і высакароднасць». Я б яшчэ дадаў слова «непахіснасць».
З заклікам вызваліць Анджэя Пачобута звярнуліся Сейм і Сенат Польшчы, Еўрапарламент і інстытуты Еўрасаюза. Гэтага дамагаецца МЗС Польшчы. Прыкладзеныя да гэтага часу намаганні не вызваляюць польскую дыпламатыю рабіць гэта яшчэ больш інтэнсіўна і эфектыўна.
Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі, бо, як ён сам сказаў: «нічога дрэннага не рабіў, закон не парушаў, нікуды не ўцячэ і знаходзіцца ў сябе (дома)».
вх