Беларуская Служба

Апытанне: Палякі не хочуць урокаў рэлігіі ў школах

29.12.2023 13:59
Міністэрства адукацыі прапануе скараціць колькасць урокаў рэлігіі ў школах да адной гадзіны.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за палову рэспандэнтаў лічаць, што ўрокі рэлігіі трэба праводзіць ва ўстановах, якія належаць рэлігійным аб'яднанням, напрыклад, у касцёлах або касцельных комплексах. У сваю чаргу 33 працэнты хочуць, каб яны надалей адбываліся ў школах – гэта вынікі апытання, якое публікуе штодзёнка Super Express.

На пытанне: «Ці варта праводзіць заняткі па рэлігіі ў школах ці ва ўстановах, якія належаць рэлігійным абʼяднанням, напрыклад, у касцёлах?», 51 працэнт апытаных выказаліся за ўстановамі і касцёламі. 33 працэнты апытаных назвалі школы, як месца адпаведнае для праводжання ўрокаў рэлігіі. У сваю чаргу, 10 працэнтаў апытаных заявілі, што наогул варта цалкам адмяніць ад такіх заняткаў.. 6 працэнтаў апытаных адказалі: «Не ведаю або Цяжка сказаць».

Апытанне для штодзёнкі Super Express 17 снежня правёў Інстытут даследаванняў Pollster.

Нагадваем, новае кіраўніцтва Міністэрства адукацыі прапануе скараціць на палову колькасць урокаў рэлігіі ў школах, то бок да адной гадзіны, фінансаванай з дзяржаўнага бюджэту. На думку міністра Барбары Навацкай, калі мясцовыя ўлады або бацькі жадаюць больш такіх гадзін, то павінны самі вырашыць пытанне іх фінансавання. Між тым, статыстычныя дадзеныя пацвярджаюць, што цягам апошніх гадоў змяншаецца працэнт вучняў, якія ўдзельнічаюць у гэтых занятках.

аз