Беларуская Служба

300 дзетак наведваюць заняткі ў Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве

16.01.2024 11:33
Сярод усіх беларускіх ініцыятываў у Варшаве, бадай што Цэнтр беларускай салідарнасці выказаўся самым сістэмным іпадыходам да адукацыі малых уцекачоў з Беларусі.
Аўдыё
  • Размова з Хэленай Нядзьвецкай, адказнай ў варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці за адукацыйны кірунак.
   ,
Музычныя знаяткі для дзетак, Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве Фота: ЦБС

Захаванне нацыянальнай тоеснасці – важнае і вельмі складанае заданне для бацькоў, якія разам са сваімі дзецьмі распачалі новае жыццё з-за мяжой. Апроч інтэграцыі ў новае грамадства, сям'я адначасова вымушана дбаць пра тое, каб малеча не адарвалася ад сваіх беларускіх каранёў.

Сярод усіх беларускіх ініцыятываў у Варшаве, бадай што Цэнтр беларускай салідарнасці выказаўся самым сістэмным і адпаведна паважным падыходам да пытання адукацыі малых уцекачоў з Беларусі. Лічбы гавораць самі за сябе.

«Каля трох соцень дзяцей і падлеткаў рэгулярна наведваюць разнастайныя заняткі, зладжаныя школкай пры Цэнтры беларускай салідарнасці. Мы працуем шэсць дзён на тыдзень, расклад вельмі насычаны. Мы спалучаем падрыхтоўку да польскай адукацыйнай праграмы з нашымі, скажам так, беларускімі патрэбамі», – кажа Хэлена Нядзьвецка, адказная ў варшаўскім цэнтры беларускай салідарнасці за адукацыйны кірунак.

Падрабязней пра працу беларускай школкі пры Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Юрыст пра нараджэнне дзіцяці ў Польшчы: Не чакайце цудаў, не адкладвайце фармальныя пытанні на потым

04.09.2023 15:34
Ужо некалькі год запар многія беларусы не могуць вярнуцца ў сваю краіну, але жыццё ідзе – у сем'ях нараджаюцца дзеці. Пра пытанні легалізацыі дзяцей мы паразмаўлялі з юрыстам.

За паўгода колькасць беларусаў, якія афіцыйна пражываюць у Польшчы, вырасла на 30%

11.01.2024 15:31
На 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала амаль 119 тыс. грамадзян Беларусі.