Беларуская Служба

Навуковыя даследаванні: Ячмень таксама пераносіць стрэс

18.01.2024 16:44
Навукоўцы распрацавалі даведнік для раслінаводаў-селекцыянераў, у якім апісваюць гатункі ячменю, найбольш устойлівыя да высокіх тэмператур і недахопу вады.
Ячменькрыніца: farmer.pl

Выявілася, гэты від збожжавых таксама змагаецца са... стрэсам. Дэфіцыт вады, павышэнне ўзроўню вуглякіслага газу і з'яўленне хваробатворных мікраарганізмаў – прыклады стрэсавых фактараў, якія ўплываюць на вырошчванне ячменю, які займае чацвёртае месца ў свеце па засеянай плошчы.

Сярод даследчыкаў – прафесар Сілезскага ўніверсітэта прафесар Агата Дашкоўска-Голец, яна аналізуе так званыя першасныя гатункі. Навуковец тлумачыць, на што звяртаюць увагу генетыкі:

- Старыя гатункі ячменю вылучаюцца лепшай адаптацыяй да ўмоваў стрэсу, не толькі да дэфіцыту вады, але і іншых праблем, з якімі сустракаюцца расліны ў сувязі са змяненнямі клімату. Мы не толькі звяртаемся да старых гатункаў, а таксама папрабуем даследаваць і супаставіць як старыя і новыя гатункі раслін спраўляюцца ў натуральным асяроддзі з мікраарганізмамі.

Даследаванні ў праекце пад назвай «Barista» мусяць дапамагчы вырошчваць ячмень ва ўмовах змены клімату. Іх праводзяць навукоўцы – генетыкі і фізіёлагі раслін, а таксама спецыялісты па мадэляванні змяненняў клімату. Будзе даследавана таксама раслінная мікрафлора, дадае прафесар Дашкоўска-Голец:

- Расліны ўзаемадзейнічаюць з бактэрыямі, з грыбамі і гэта ім дапамагае жыць. Гэта вельмі цікава, мы будзем вывучаць гены гэтых раслін і тое, і як яны змяняюцца, дзякуючы мікраарганізмам. Будзем даследаваць пробы з натуральных палёў Эстоніі, Іспаніі, Італіі і штучнага вырошчвання.

Прафесар Дашкоўска-Голец зʼяўляецца супрацоўнікам Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах. Яна – у ліку шасці лаўрэатаў конкурсу STEM Impаct Award Fulbright. Стыпендыя імя Фулбрайта дазваляе працаваць з лепшымі экспертамі ў сваёй галіне ва ўстановах Злучаных Штатаў Амерыкі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка