Дырэктарка пачатковай школы No 31 у Жэшаве Аліна Вольска сказала Польскаму радыё, што ў гэтай сітуацыі неабходна скарачаць праграму навучання.
- То бок нам трэба абмежаваць аб'ёмы ведаў, таксама перафармаваць заняткі з такой мэтай, каб у настаўніка быў час перадаць інфармацыю і замацаваць яе ў памяці вучня. У такім выпадку не будзе патрэбная дамашняя работа.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск і міністр адукацыі Барбара Навацка (Barbara Nowacka) заявілі, што з красавіка ў 1-3 класах пачатковай школы не будзе дамашніх заданняў, а ў астатніх класах пачатковай школы будуць задаваць урокі толькі для тых, хто хоча іх зрабіць, таксама за хатнюю работу не будуць ставіць адзнак.
Марэк Плізга, дырэктар сярэдняй школы ў Жэшаве, сказаў Польскаму радыё, што адмова ад дамашняй работы была б добрым крокам:
– Я думаю, што мэта міністэрства ў тым, каб вызваліць час дзецям для іншых заняткаў, каб была не толькі вучоба і школа. У вучняў ёсць свае хобі, і справа ў тым, каб у іх быў час займацца гэтым хобі. Наша задача – вярнуць дзецям дзяцінства.
Дырэктар школы ў Жэшаве сцвярджае, што запланаваная ад красавіка адмена хатніх заданняў для вучняў малодшых класаў пачатковай школы таксама аблегчыць цяжар, ускладзены на бацькоў. Цяпер многія бацькі шмат часу праводзяць за ўрокамі са сваімі дзецьмі, і настаўнікам цяжка ацаніць, наколькі праца дзіцяці самастойная, адзначыў Марэк Плізга.
яс