Беларуская Служба

Навуковая праграма для Сілезіі будзе падрыхтавана мясцовымі ВНУ

25.01.2024 16:49
Аб гэтым дамовіліся ў горадзе Катавіцэ рэктары сямі ўніверсітэтаў Сілезіі і дырэктар адной з найбуйнейшых даследчых сетак у Еўропе «Цэнтр Лукасевіча» (Centrum Łukasiewiczа).
Аўдыё
  • Рукапіс «Багародзіцы» з XV ст. правяраюць, як ён рэагуе на святло; Навуковая праграма для Сілезіі будзе падрыхтавана мясцовымі ВНУ; Дырэктары школ выказаліся наконт адмовы ад дамашняй работы вучням
   .
Цэнтр Лукасевіча ў г. Глівіцэgit.lukasiewicz.gov.p

Пагадненне было заключана ў рамках праекту «Еўрапейскi горад навукі Katowice 2024». Гаворка ідзе аб супрацоўніцтве «Цэнтра Лукасевіча» з універсітэтамі Сілезіі – паведаміў міністр навукі Дар'юш Вячорак (Dariusz Wieczorek).

- Было вырашана, што навуковыя даследаванні ўніверсітэтаў будуць фінансаваць навуковы «Цэнтр Лукасевіча» і дзяржбюджэт. Я думаю, што настаў час, каб прызначыць больш сродкаў на фінансаванне сучасных вырашэнняў, інавацыйных прапановаў і развіццё катавіцкіх вышэйшых навучальных установаў.

Сем сілезскіх універсітэтаў далучыліся да «Рэгіянальнай праграмы фінансавання навуковых даследаванняў, прысвечаных праблемам Сілезіі» – паведаміў старшыня даследчай сеткі «Цэнтр Лукасевіча»:

- «Цэнт Лукасевіча» будзе кіраваць гэтай праграмай, то бок здыме з універсітэтаў цяжар забеспячэння і размеркавання фінансавых сродкаў на даследаванні. Адначасова цэнтр возьме на сябе адказнасць за выкананне юрыдычных і патрабаванняў праекту, неабходных для рэалізацыі даследаванняў.

Пагадненне аб супрацоўніцтве з «Цэнтрам Лукасевіча» падпісалі Сілезскі ўніверсітэт, Музычная акадэмія імя Караля Шыманоўскага, Акадэмія мастацтваў у Катавіцах, Акадэмія фізкультуры імя Ежы Кукучкі, Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт, Эканамічны ўніверсітэт і Палітэхнічны ўніверсітэт Сілезіі.

Эфірны выпуск перадачы ў далучаным фвйле

яс