Сёння ў Польшчы «сыты чацвер». І хаця гэты дзень звязаны з традыцыямі каталіцкай царквы – гэта апошні чацвер перад вялікім постам – то звычай адзначаць «сыты чацвер» пончыкам распаўсюджаны на ўсю краіну. Пончык гэта дражджавая булачка, начыненая варэннем, смажаная на алею або на шмальцу, з глазурай або цукровай пудрай. У адным пончыку каля 300 кілакалорыі.
«Каб спаліць гэтыя калорыі, патрэбна 45 хвілін хуткай хады», – кажа дыетолаг доктар інж. Юстына Лібэра з факультэту харчовых навук і біятэхналогій Універсітэта навук аб жыцці ў Любліне.
- Акрамя гэтага, можна бегаць 15 хвілін, падымацца па лесвіцы 10 хвілін, сядзець і глядзець тэлевізар тры з паловай гадзіны, працаваць за кампʼютарам каля дзвюх гадзін, можна таксама цалавацца 10 хвілін. Калі зʼесці пончык на дэсерт пасля абеду, то адчуванне сытасці можа зʼявіцца пасля аднаго ласунку. А калі пончык замяняе снеданне або абед, то сытасць зʼявіцца пасля двух- трох штук. Паводле прынцыпаў, салодкае лепш есці да абеду, але тым, хто займаецца фізічнымі практыкаваннямі ў другой палове дня, можна зʼесці пончык і перад вячэрай.
Адзін пончык пакрывае 15 працэнтаў сутачнай патрэбы дарослага чалавека ў энергіі.
яс