Бываюць моманты ў жыцці, калі нешта ў ім трэба змяніць. Або памяняць амаль усё – кватэру, горад, краіну жыхарства. Такія моманты здараюцца ў жыцці многіх беларусаў, у тым ліку такі лёс сустрэў і госця нашага эфіру, які пераехаў з Беларусі ў Варшаву і заснаваў тут, у самым цэнтры польскай сталіцы, кавярню пад назваю «Каралеўская кава» (Królewska kawa). Мы паразмаўлялі з яе заснавальнікам.
Спадар Алесь: «Каралеўская кава» – гэта злучнасць з варшаўскай гісторыяй, гісторыяй Каралеўскага тракта. Гэта таксама турыстычны цэнтр. Турыстам, я думаю, цікава зайсці ў такую рэстарацыю, азнаёміцца з нейкімі гістарычнымі канцэптамі, якія мы ім прапаноўваем. Мы расказваем пра гісторыю караля літоўскага Міндоўга, які заснаваў Вялікае Княства Літоўскае. Гэта можа быць цікава і палякам, а беларусам дазваляе знайсці тут нешта блізкае, роднае, адчуць сябе лепш.
Сцены ў рэстарацыі аформлены карцінамі з гісторыі ВКЛ.
Алесь: Наш праект атрымаўся нечакана крышку большы, чым тое, чым я займаўся ў Мінску. Мы знайшлі выбітнага шэфа кухні, гэта паляк Роберт Чэскоўскі, які таксама вельмі зацікаўлены гістарычнай тэматыкай. А некаторыя нашы супрацоўнікі добра разумеюць беларускую кухню, паколькі працавалі ў беларускай гастраноміі. Мы пастараліся зрабіць меню славянскім – ёсць нешта сучаснае, ёсць і тое, што асацыюецца з беларусамі – бульба, дранікі. Мы стараліся зрабіць месца, дзе можна будзе знайсці смачную каву, якая робіцца на самым высокім узроўні.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле.
нг