Беларуская Служба

Палякі не любяць рускіх, беларусаў і цыган. Вынікі апытання грамадскай думкі

12.03.2024 13:32
Палякі станоўча ставяцца да амерыканцаў, італьянцаў і чэхаў.Найбольшую непрыязь выклікаюць расіяне, беларусы і цыгане, сведчаць вынікі апытання CBOS (Fundacja Centrum Badania Opinii Społecznej).
.
.cbos.pl

У апытанні, праведзеным у студзені, CBOS цікавіўся ў рэспандэнтаў пра іх стаўленне да розных нацый; рэспандэнты маглі выказаць спачуванне, абыякавасць або непрыязь.

Больш за ўсё дэкларацыяў пазітыўнага стаўлення ад палякаў атрымалі амерыканцы – 65% рэспандэнтаў выказалі сімпатыі да іх, 21% выказалі абыякавае стаўленне, непрыязь – 8%, і 6% адказалі «цяжка сказаць».

Другімі сталі італьянцы. Сімпатыі да гэтай нацыі заяўляюць 63% апытаных рэспандэнтаў, абыякавасць – 24%, і непрыязь – 5%. – гэта самы нізкі працэнт такіх адказаў сярод усіх краін, якія ўдзельнічаюць у даследаванні.

На п'едэстале гонару апынуліся і чэхі, пра сімпатыі да якіх заявілі 61% апытаных.

Апошнія тры месцы займаюць беларусы, цыгане і расіяне.

Беларусы выклікаюць сімпатыі ў 24 працэнтаў рэспандэнтаў, 21% заявілі аб абыякавым стаўленні, адмоўна ставяцца 47% апытаных, 8 працэнтаў апытаных не маюць адназначнага меркавання пра беларусаў.

22 працэнты рэспандэнты заявілі пра сімпатыі да цыган, 26 працэнтаў – пра абыякавасць. 43 працэнты негатыўна да іх ставіцца, 8 працэнтаў апытаных не маюць акрэсленага меркавання.

Апошняе месца займаюць расіяне, сімпатыі да якіх выказваюць 8 працэнтаў рэспандэнтаў, а абыякавасць – 11 працэнтаў. 76 працэнтаў дэкларавалі сваё непрыхільнае стаўленне да расіян, і гэта самы высокі працэнт негатыўнага стаўлення сярод усіх краін, уключаных у даследаванне. 6 працэнтаў не маюць акрэсленай пазіцыі.

Апытанне CBOS праводзілася з 11 па 21 студзеня гэтага года па рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1015 дарослых жыхароў Польшчы, узятай з рэестра PESEL. З гэтай колькасці 59,8 працэнта інтэрвʼю праводзіліся метадам CAPI (прамое інтэрвʼю з рэспандэнтам), 27 працэнтаў метадам CATI (тэлефоннае інтэрвʼю) і метадам 13.2 працэнта CAWI (інтэрнэт-інтэрвʼю).

forsal.pl/вх