Беларуская Служба

Польскі амбудсмен заступіўся за жанчын-донараў

03.04.2024 14:01
Паводле яго, дзеючыя правілы вядуць да ўскоснай дыскрымінацыі жанчын, якія здаюць кроў.
 .
Донарства крыві.Photo: kalhh/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзнаку і тытул: «Ганаровы донар крыві - Заслужаны для здароўя нацыі» жанчына ў Польшчы можа атрымаць толькі пасля 12 гадоў здавання крыві, а мужчына – пасля крыху больш за 7 гадоў. Гэта звязана з прынятымі лімітамі крыві, якія розныя для кожнага полу. Між тым, паводле Упаўнаважанага па правах чалавека, гэта вядзе да дыскрымінацыі, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле адпаведнай пастановы міністра аховы здароўя ад 11 верасня 2017 года, мужчыны-кандыдаты ў донары і донары могуць здаваць 2 700 мілілітраў крыві ў год, жанчыны - 1 800 мілілітраў.

Гэтая розніца азначае, што жанчынам-донарам спатрэбіцца больш часу, каб здаць тую ж колькасць крыві, што мужчынам, пры ўмове, што яны здаюць яе ў максімальнай колькасці і з максімальнай гадавой частатой.

Між тым, у залежнасці ад аб'ёму здадзенай крыві донар атрымлівае розныя льгот, прывілеі і ўзнагароды, у тым ліку адзнаку і тытул «Ганаровы донар крыві – Заслужаны для здароўя нацыі». Каб яе атрымаць неабходна здаць не менш за 20 літраў крыві або кампанентаў крыві, якая адпавядае гэтаму аб'ёму.

Таму жанчына-донар, нават калі будзе здаваць кроў у максімальным аб'ёме і з частатой набудзе права на донарскія прывілеі пазней, чым мужчына.

Штодзёнка прыводзіць фрагмент заявы, з якой амбудсмен выступіў да міністра аховы здароўя ў Польшчы. У ёй падкрэсліваецца, што паколькі дазволеныя ліміты здачы крыві абгрунтаваныя фізіялагічнымі адрозненнямі паміж поламі, то, паводле амбудсмена, прынцып роўнасці парушаецца, калі пры згаданых абмежаваннях аднолькавая колькасць крыві выкарыстоўваецца ў якасці крытэра, які дае ўсім донарам – мужчынам і жанчынам, права карыстацца пэўнымі прывілеямі.

«Паводле майго меркавання, дзеючыя правілы вядуць да ўскоснай дыскрымінацыі», - напісаў польскі амбудсмен прафесар Марцін Вёнцэк.

аз

Сёння адзначаецца Сусветны дзень донара крыві

14.06.2023 10:31
У Польшчы рэгулярна здаюць кроў каля 600 тыс. чалавек.