Беларуская Служба

Генетычныя даследаванні паказалі, што чарнобыльскія ваўкі выпрацавалі некаторы імунітэт да раку

27.04.2024 07:13
Імунная сістэма чарнобыльскіх ваўкоў падобная на імунную сістэму пацыентаў, якія праходзяць прамянёвую тэрапію
.
.фота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чарнобыльскай катастрофа назаўсёды змяніла жывёл. Партал wp.pl піша, што многія віды жывёл да гэтага часу жывуць вакол ЧАЭС, яны вымушаныя існаваць у новых умовах. Гэтыя арганізмы, у тым ліку, ваўкі адрозніваюцца ад сваіх прадстаўнікоў у астатнім свеце.

Лёс жывёл у чарнобыльскай зоне зацікавіў навукоўцаў, якія правялі шэраг даследаванняў уплыву на гэтыя арганізмы забруджвання навакольнага асяроддзя, у прыватнасці іанізуючага выпраменьвання.

Розныя ўмовы ў Чарнобыльскай зоне адчужэння таксама спрыяюць іншым відам, якія нясуць сляды катастрофы 1986 года. Кара Лаў, эвалюцыйны біёлаг і экатаксіколаг з Прынстанскага ўніверсітэта, вывучае ваўкоў у Чарнобылі. У 2014 годзе яна і яе каманда накіраваліся ў зону, дзе ў ваўкоў бралі пробы крыві, а некаторых з іх абсталявалі адмысловымі ашыйнікамі для кантролю за іх месцазнаходжаннем і радыяцыйным уздзеяннем.

Аналіз узораў крыві паказаў, што ў ваўкоў змененая імунная сістэма, падобная на імунную сістэму пацыентаў, якія праходзяць прамянёвую тэрапію. Акрамя таго, генетычныя даследаванні паказалі, што чарнобыльскія ваўкі выпрацавалі некаторы імунітэт да раку. Навукоўцы мяркуюць, што далейшыя даследаванні гэтых жывёл могуць дапамагчы выявіць ахоўныя мутацыі, якія павялічаць шанцы людзей выжыць ад раку.

ав