Беларуская Служба

20 гадоў чалецтва Польшчы ў ЕС - гэта прарыў у галіне адукацыі

06.05.2024 14:50
Флагманскім адукацыйным праектам ЕС з’яўляецца праграма «Erasmus». 
Аўдыё
  • 20 гадоў у ЕС - гэта прарыў у галіне адукацыі
Намёт фонду Развіццё сістэмы адукацыі Л.Вялічка

Польшча адзначае 20-годдзе чалецтва ў Еўрасаюзе. У выніку далучэння да супольнасці краіна атрымала велізарны штуршок для развіцця ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку ў адукацыі. Флагманскім адукацыйным праектам ЕС з’яўляецца праграма «Erasmus». 

У галіне адукацыі Еўрасаюз даў Польшчы вельмі шмат, і надалей дае. Вядучым адукацыйным праектам ЕС з’яўляецца праграма «Erasmus», калісьці «Sokrates». Гэта праграма, якая падтрымлівае развіццё адукацыі на еўрапейскім узроўні ў сярэдніх школах, ВНУ, а таксама праекты для старэйшых людзей, расказвае намеснік генеральнага дырэктара фонду «Развіццё сістэмы адукацыі» Томаш Гжэсняк:

- На гэтую мэту ЕС штогод дае Польшчы некалькі сотняй мільёнаў злотых. Дзякуючы праграме школьныя ці акадэмічныя настаўнікі могуць паехаць за мяжу ў партнёрскія адукацыйныя пляцоўкі, абменьвацца досведам. Таксама замежныя партнёры прыязджаюць у Польшчу. Гэта таксама вучаніцкі і студэнцкі абмен. Акрамя абмену досведам яны знаёмяцца з аднагодкамі. Нашы вучні і студэнты могуць выязджаць на абмен у любую еўрапейскую краіну. Найбольш папулярнымі напрамкамі з’яўляюцца – Іспанія, Італіі, Германія. Да нас часцей за ўсё прыязджаюць партугальцы. Яны, акрамя добрай адукацыі, шукаюць у нас прахалоды ад сваёй спёкі. Паказальнікам развіцця польскай адукацыя няхай будзе тое, што калі мы далучыліся да праграмы «Erasmus», то мы хацелі ехаць за мяжу, але да нас ніхто прыязджаць не хацеў. Гэты каэфіцыент быў 10:1. На працягу 20 гадоў гэты паказнік выраўняўся. Столькі ж з Польшчы выязджае, і столькі ж прыязджае да нас. Паводле мяне, гэта паказальнік развіцця. Гэта значыць, што на працягу 20 гадоў нашая сістэма адукацыі моцна развілася. З аднаго боку, гэта цяжкая праца людзей тут на месцы, а з іншага – сродкі ад ЕС. Сотні мільёнаў еўра за ўвесь гэты час, і сродкі надалей будуць трапляць у наступныя гады.

Наш суразмоўца падкрэслівае, што ЕС падтрымліваў развіццё адукацыі ў Польшчы яшчэ да далучэння краіны да супольнасці.

Найбольш папулярнымі напрамкамі для студэнцкага і школьнага абмену з’яўляюцца – Іспанія, Італіі, Германія. Томаш Гжэсняк кажа, што насамрэч няма еўрапейскай краіны, з якой бы Польшча не супрацоўнічала. Партнёрства, якія на працягу гэтага часу ўзніклі, надалей развіваюцца. Адныя вучні заканчваюць вучыцца, прыходзяць новыя і едуць у тую ж самую вучэльню на абмен. Гэтыя сувязі ўсё больш цесныя і яны прыносяць плёны.

Томаш Гжэсняк звяртае ўвагу на развіццё праграмы «Еўрапейскія ўніверсітэты». Гэта міжнародныя ўніверсітэцкія партнёрства, якія павінны стаць еўрапейскімі ўніверсітэтамі будучыні. Тэрмін «універсітэты» трэба разумець у самым шырокім сэнсе – ён ахоплівае ўсе тыпы вышэйшых навучальных устаноў.

-Гаворка пра ўвядзенне адзіных прынцыпаў адукацыі ў ВНУ. Польскія вучэльні далучыліся да праекту з самага пачатку. Сетка ўніверсітэтаў вяльмі вялікая. Большасць польскіх ВНУ з’яўляецца іх часткай. У рамках гэтай супрацы апрацоўваецца супольная праграма навучання на факультэтах, дзе гэта магчыма. Вядома, што юрыдычныя факультэты прыстасаваныя да нацыянальнага заканадаўства. Мэта ЕС – універсальныя напрамкі, каб  стандартызаваць навучанне ў цэлай Еўропе. Каб грамадзянін Польшчы, Румыніі, Германіі, ідучы ў ВНУ, меў шанцы атрымаць аднолькава добрую адукацыю.

Томаш Гжэсняк пераконвае, што трапіць на праграму «Erasmus» не складана. Галоўны крытэрый – веданне мовы. Калі Польшча толькі далучылася да праграмы «Erasmus», бюджэт быў абмежаваны, таму няшмат людзей магло патрапіць на праграму. Цяпер на шмат прасцей.

-Такі абмен працягваецца семестр. Студэнты прыязджаюць на вучэльню і вучацца па яе праграме. Гэты час адукацыі ўлічваецца на яго родным ВНУ. Такі студэнт атрымлівае стыпендыю, якой павінна ў 100% хапіць на пражыванне і харчаванне. Калі студэнту спадабаецца, ён можа працягваць навучанне ў замежным ВНУ, ці вярнуцца дадому.

Томаш Гжэсняк гаворыць, што дзякуючы такому досведу студэнты атрымліваюць іншы погляд, шмат знаёмстваў, адкрытасць не толькі на адукацыю, але і на іншую культуру.

Акрамя вучнёўскага і студэнцкага абмену ў рамках адукацыйных праграм ЕС падтрымлівае адукацыю дарослых. Adult Education дае магчымасць шукаць замежных партнёраў і ездзіць на абмен, каб рэалізаваць нейкую праграму. Праекты могуць быць вельмі розныя, усё залежыць ад фантазіі і магчымасці аўтараў. Дастаткова падаць заяўку на праект у фонд, калі ён будзе станоўча ацэнены – Еўропа адчыняе дзверы.

ав

слухайце аўдыё

У Польшчы пачынаецца праект для школ “Адукацыя з войскам”

17.04.2024 17:12
Плануецца, што да праекту падключыцца больш за 3 тыс. 500 базавых і сярэдніх школ.