Беларуская Служба

Грошы прыносяць шчасце. Гэта бачна па нацыях, якія найбольш задаволеныя жыццём

24.05.2024 18:25
Але грошы – гэта не ўсё.
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock.com

У Польшчы жыхары імкліва багацеюць, пры гэтым рэкордная колькасць людзей губляе сэнс жыцця – чытаем у артыкуле выдання Forsal.pl. Аўтар Збігнеў Бартусь (Zbigniew Bartuś) спрабуе разабрацца, ад чаго залежыць пачуццё шчасця нацыі.

У сусветным рэйтынгу шчасця даўно лідзіруюць фіны, а палякі падняліся на 35-е месца. У лідарах адносна малыя краін – магчыма, таму, што там людзі жывуць больш цесна, разам. Першая вялікая супольнасць – брытанцы – у гэтым рэйтынгу на 20-м месцы, а наступныя (немцы, амерыканцы, мексіканцы, французы) – у трэцяй дзясятцы. Палякі займаюць сёмае месца сярод краін з больш чым 30-цю мільёнамі жыхароў, апярэджваючы іспанцаў і італьянцаў. Па статыстыцы палякі ўтрая больш шчаслівыя за афганцаў і ўдвая больш задаволеныя жыццём, чым ліванцы і народы Цэнтральнай Афрыкі.

Фіны сярод прычын сваёй задаволенасці называюць: доступ да якаснай медыцыны і адукацыі, высокі ўзровень бяспекі (у тым ліку сацыяльнай), эфектыўную працу дзяржаўных устаноў, выдатную якасць інфраструктуры і транспарту, а таксама роўнае, інклюзіўнае і спагадлівае стаўленне да ўсіх як з боку дзяржавы, так і з боку суграмадзян. Важная таксама блізасць прыроды.

«Напрамак, у якім мы пойдзем як дзяржава і грамадства, у значнай ступені залежыць ад палітычных лідараў, і рашэнняў, якія яны прымаюць. Яны не могуць трымацца ўльтра ліберальных поглядаў, думаць, што капіталізм вырашыць усе праблемы. Першая выснова: грошы прыносяць шчасце, а шчасце прыносіць грошы. Другі: грошы – гэта не ўсё».

У змрочным рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю самагубстваў на 100 тысяч на п’едэстале самыя бедныя краіны з траўматычным каланіяльным вопытам: Лесота, Гаяна, Эсваціні (раней Свазіленд), Кірыбаці, Зімбабвэ... Але другую дзясятку адкрывае Расія, пазней ідзе Паўднёвая Карэя, якую спрабуюць ставіць у прыклад многія лібералы ў Польшчы. Літва на 15-м месцы, Украіна – на 19-м. Чацвёртую дзясятку адкрываюць Злучаныя Штаты, за якімі ідуць, сярод іншых, Славенія, Бельгія і... Фінляндыя.

Аналітыкі адзначаюць, што з найбольшымі праблемамі сярод развітых краін сутыкаюцца статыстычна заможныя грамадствы, для якіх характэрная высокая сацыяльная няроўнасць (як у ЗША) і дыктатуры (як у Расіі). Надзвычай важны агульны сацыяльны клімат, у тым ліку стаўленне да іншых. Палітыка выключэння спрыяе псіхічнаму зрыву і імкліва павялічвае колькасць самагубстваў нават у тых месцах, дзе самагубства з'яўляецца рэлігійным або сацыяльным табу.

нг