Беларуская Служба

Якая характэрная рыса найлепшай тэнісісткі свету Ігі Свёнтэк?

24.05.2024 15:37
Яна ўмее кантраляваць эмоцыі. Яе суперніца Арына Сабаленка часцей паказвае злосць.
    .
Арына Сабаленка і Іга Свёнтэк.Фота: Rex Features/East News/ Ella Ling/Shutterstock

У выданні Gazeta Wyborcza Радаслаў Ленярскі (Radosław Leniarski) піша пра найлепшую тэнісістку свету Ігу Свёнтэк (Iga Świątek) і яе суперніц – беларуску Арыну Сабаленку і расіянку Елену Рыбакіну. Свёнтэк толькі 22 гады, а яна ўжо згуляла 155 матчаў, будучы першай ракеткай на свеце. Яе характэрная рыса – стаіцызм, уменне кантраляваць эмоцыі, падыход, што не варта замарочваць галаву тым, што ад нас не залежыць. Зусім інакш паводзіць сябе Сабаленка, якая не толькі крычыць на корце і кідаецца ракеткай, але і будуе ў галаве складаныя псіхалагічныя канструкцыі, у якіх за паразу ў канкрэтнай сітуацыі адказвае хтосьці іншы, а не яна. Скажам, яе каманда.

Аб характары спартсменак прамаўляе нават спартыўная вопратка, у якой яны гуляюць свае матчы. Арына заўсёды ярка апранутая, каб яе было відаць з космасу. Іга – практычна і эстэтычна, рэшта яе не цікавіць.

І Свёнтэк, і Сабаленку прывялі ў свет вялікага тэнісу іх бацькі. Але 10-гадовая Арына загадала бацькам, каб яны не прыходзілі больш на яе матчы. Свёнтэк не саромеецца абняць свайго бацьку Томаша на вачах усіх. Сабаленка цяпер ужо спелая жанчына і спартсменка, якая ведае сваю каштоўнасць. Яна спрабуе, як яе любімая Марыя Шарапава, заваёўваць папулярнасць, карыстаючыся сваёй прыгажосцю і фотагенічнасцю. Гэтыя дзве выдатныя тэнісісткі, а таксама трэцяя – расіянка Елена Рыбакіна – спаборнічаюць паміж сабою і дзякуюць суперніцам за тое, што яны прымушаюць ісці наперад, станавіцца лепшымі. У гэтым і заключаецца спорт.

нг