На працягу некалькіх хвілін кожны карыстальнік сацыяльных сетак сутыкаецца з жорсткімі фейкамі, з маніпуляваным кантэнтам, які выкарыстоўвае выявы публічных асоб. Кожнае дзіця можа атрымаць доступ да каналаў, дзе аўтары посцяць паталагічны змест і глупствы, і да парнаграфічных сайтаў – даступных проста так, без усялякіх кодаў, адзначае выданне Forsal.pl
«Спортзалы і футбольныя пляцоўкі нам больш не дапамогуць, трэба дзейнічаць па-іншаму» – кажа ў інтэрв'ю выданню Рафал Сонік, прадпрымальнік, грамадскі актывіст, пераможца ралі «Дакар».
Пакуль зʼявіліся сацыяльныя сеткі працэнт дэпрэсіі, суіцыдаў і самапашкоджанняў сярод маладога насельніцтва заставаўся на аднолькавым узроўні на працягу дзесяцігоддзяў, а потым – за апошнія 15 гадоў – імкліва павялічыўся – у 5 разоў!, – адзначае Forsal.
– Гэтая статыстыка шакуе. Ніхто сёння не кажа, што з-за гэтага Польшча абязлюдзее, гэта не адбудзецца – мяркуе Сонік. – Аднак, працягу дзесяцігоддзяў у краіне не прыдумалі ніводнай эфектыўнай сістэмы стымулявання нараджальнасці, і сёння мы дасягнулі гістарычнага мінімуму ў гэтым плане. Дзяцей нараджаецца амаль у чатыры разы менш, чым 100 гадоў таму і ўдвая менш, чым 30 гадоў таму. Пры гэтым рэкордная колькасць маладых людзей не бачыць сэнсу жыцця. Выснова: мы занядбалі колькасць, а цяпер грэбуем якасцю жыцця. Гэта прывядзе нас да сацыяльнай трагедыі, – адзначае грамадскі актывіст.
Рафал Сонік прапануе навучаць дзяцей эмпатыі, даць салідную падрыхтоўку па псіхалогіі настаўнікам і прыцягнуць да справы маладых людзей няўрадавых арганізацый. Паводле Соніка ўрад Польшчы мусіць выкласці на гэтыя мэты грошы, таму што і так абыдзецца гэта танней, чым страта маладога пакалення.
яс