Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: макарона з тварагом і скваркамі з польскіх гор Бяшчады (РЭЦЭПТ)

27.05.2025 08:02
Традыцыйная страва з Бяшчадаў – арыгінальная, вельмі сытная, смачная і робіцца надзвычай хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: макарона з тварагом і скваркамі з польскіх гор Бяшчады
Макаронаdenio109/Shuttstock

Інгрэдыенты

400 г макароны

500 г паўтлустага тварагу

2 вялікія цыбуліны

200 г вэнджанага бекону

соль

перац

зеляніна

алей

Спосаб прыгатавання

Адварыце макарону ў злёгку падсоленай вадзе. Адцадзіце.

Тварог разамніце на гладкую масу. Пасыпце яго перцам і соллю. Галоўнае – не перасаліць, таму што бекон таксама салёны.

Дробна нарэжце цыбулю і бекон. На патэльні разагрэйце невялікую колькасць алею і дадайце цыбулю. Праз некаторы час дадайце нарэзаны бекон. Смажце разам, пакуль бекон і цыбуля не падрумяняцца. Дадайце на патэльню тварог. Гатуйце нейкі час, часта памешваючы, пакуль складнікі не аб'яднаюцца. Дадайце на патэльню макарону, добра перамяшайце і гатуйце пару хвілін.

Перад падачай пасыпце зелянінай, напрыклад, зялёнай цыбуляй альбо пятрушкай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў стравы

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец