Gazeta Wyborcza піша, што падчас выбарчай кампаніі Дональда Трампа яго памочнік Ілан Маск прымаў яшчэ больш наркатычных сродкаў, чым звычайна. Выданне прыводзіць артыкул з газеты New York Times. Яна інфармуе, што сам Ілан прызнаваўся ў размовах — ён прымае так шмат кетаміну (гэта моцны абязбольваючы сродак), што гэта мае негатыўны ўплыў на працу мачавога пухіра. Ён прымаў таксама экстазі (MDMA) і галюцынагенныя грыбы.
Падчас кампаніі Маск усюды быў з Трампам — скакаў падчас яго выступленняў, жартаваў, несупынна ставіў новыя пасты ў сацсеткі. Усюды з ім была каробка з таблеткамі. Невядома, ці ён прымаў моцныя сродкі таксама будучы на кіруючай пасадзе ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Яго паводзіны ў гэты час былі як мінімум дзіўнымі.
New York Times нагадвае, што кіраўнікі вялікіх кампаній, як SpaseX Mаска, якія атрымліваюць кантракты ад урада, не могуць быць наркаманамі, а іх супрацоўнікі рэгулярна праходзяць аналізы. Газета піша, што Mаска заўсёды загадзя папярэджвалі, што будзе кантроль.
нг