Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем лянівыя галубцы з манкай па-познаньску (РЭЦЭПТ)

04.06.2025 08:03
Традыцыйная страва з польскага горада Познань – арыгінальная, сытная, смачная і робіцца даволі хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем лянівыя галубцы з манкай па-познаньскі
Капустаauntmasako/Pixabay.com/Public Domain

1/2 кг фаршу

1/2 галоўкі капусты

2 яйкі

1 шклянка манных крупаў

1 вялікая цыбуліна

соль

перац

пшанічная мука

алей

8 чайных лыжак таматнай пасты

3 шклянкі вады

Дробна нарэжце капусту і дадайце яе ў кіпень, варыце 5-10 хвілін. Зліце ваду, заліце капусту халоднай вадой, а пазней старанна адцісніце капусту.

Дадайце ў мяса цёртую цыбулю, яйкі, манныя крупы, добра перамяшайце. Пасля дадайце капусту, пасаліце, паперчыце і зноў перамяшайце.

Вільготнымі рукамі сфармуйце невялікія катлеты, абваляйце іх у муцэ. Абсмажце на гарачым алеі.

Падрыхтуйце таматны соус: у вялікім плоскім рондалі давядзіце да кіпення ваду з таматнай пастай. Пералажыце лянівыя галубцы ў соус і тушыце 40 хвілін. Падавайце з бульбай альбо бульбяным пюрэ.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец