1/2 кг фаршу
1/2 галоўкі капусты
2 яйкі
1 шклянка манных крупаў
1 вялікая цыбуліна
соль
перац
пшанічная мука
алей
8 чайных лыжак таматнай пасты
3 шклянкі вады
Дробна нарэжце капусту і дадайце яе ў кіпень, варыце 5-10 хвілін. Зліце ваду, заліце капусту халоднай вадой, а пазней старанна адцісніце капусту.
Дадайце ў мяса цёртую цыбулю, яйкі, манныя крупы, добра перамяшайце. Пасля дадайце капусту, пасаліце, паперчыце і зноў перамяшайце.
Вільготнымі рукамі сфармуйце невялікія катлеты, абваляйце іх у муцэ. Абсмажце на гарачым алеі.
Падрыхтуйце таматны соус: у вялікім плоскім рондалі давядзіце да кіпення ваду з таматнай пастай. Пералажыце лянівыя галубцы ў соус і тушыце 40 хвілін. Падавайце з бульбай альбо бульбяным пюрэ.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл