Беларуская Служба

Без дзіцячай працы і з павагай да прыроды: як працуе сістэма «Fairtrade»

13.06.2025 10:38
У 2024 годзе палякі купілі амаль 50 мільёнаў плітак шакаладу з сертыфікатам «Fairtrade».
Аўдыё
  • Без дзіцячай працы і з павагай да прыроды як працуе сістэма «Fairtrade»
  Fairtrade
Значок сертыфіката «Fairtrade»фота: chatgpt

Вартасць продажу тавараў з сертыфікатам «Fairtrade» (Справядлівы гандаль) у 2024 годзе склала больш за мільярд злотых. Гэта рэкордны вынік на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што рынак дынамічна развіваецца, а адным з найважнейшых аргументаў спажыўцоў, якія выбіраюць менавіта гэтыя прадукты, з'яўляецца ахова навакольнага асяроддзя.

Прынцып справядлівага гандлю дапамагае фермерам з «глабальнага Поўдня» (Цэнтральна-Паўднёвай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Акеаніі і Азіі) атрымліваць годную аплату за працу і ўтрымлівацца з працы сваіх рук, развіваць лакальную супольнасць, а іх дзеці могуць хадзіць у школу, а не на працу. Канцэпцыя Fairtrade таксама кладзе націск на вытворчасць, якая не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. Калі казаць пра гэты аспект, то фермеры, якія належаць да кааператыва, прымяняюць ураўнаважаную сельскагаспадарчую практыку, то бок спыненне вырубкі леса, адпаведнае гаспадаранне натуральнымі рэсурсамі, напрыклад вадой. Ёсць забарона выкарыстанне зерняў ГМА, ёсць забаронены спісак аграхімічных сродкаў.

Міхал Брыда-Пшыбышэўскі з фонду «Кааліцыя справядлівага гандлю – Fairtrade Польшча» адзначае, што рынак fairtrade расце вельмі дынамічна.

- Усё больш і больш прадуктаў з сертыфікатам Fairtrade даступныя ў розных крамах, гандлёвых сетках, але таксама і ў меншых крамах, невялікія кампаніі таксама прапануюць гэтыя прадукты. Што нас вельмі радуе, бо ўсё пачалося з такіх невялікіх кампаній, а цяпер гэтыя прадукты шырока даступныя нават у многіх гандлёвых сетках. І гэты мільярд — гэта сапраўды заслуга ўсіх нас. Як прадпрымальнікаў, якія сканцэнтраваны на адказным развіцці сваіх кампаній, так і спажыўцоў, якія адказна выбіраюць пры пакупках.

Вартасць продажу тавараў з сертыфікатам «Fairtrade» у 2024 годзе склала больш за мільярд злотых. Гэта значыць, што 10 мільёнаў злотых паступіла ў выглядзе прэміі для фермераў, які з’яўляюцца членамі сельскагаспадарчых кааператываў у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Акіяніі. Гэта прэміі за працу па прынцыпе справядлівага гандлю, без працы дзяцей і з клопатам аб навакольным асяроддзі. На працягу апошняй дэкады вартасць прэміі павялічылася ў 10 разоў.

Сярод тавараў з сертыфікатам «Fairtrade», якія даступныя ў Польшчы, гэта ў пераважнай большасці вырабы з шакаладу, гаворыць Міхал Брыда-Пшыбышэўскі:

- Шакаладныя вырабы — 89%. 9% — гэта кава і каля 2% — бананы, бавоўна, кветкі і іншыя прадукты, сертыфікаваныя Fairtrade. І гэтая перавага шакаладных вырабаў вынікае з таго, што тут гаворка ідзе пра ўсе прадукты, якія ўтрымліваюць какава, сертыфікаванае Fairtrade. Гэта не толькі шакаладныя батончыкі, хоць у асноўным так, але і печыва ці марозіва, розныя іншыя прысмакі, якія ўтрымліваюць сертыфікаванае какава. Адсюль вялікая доля гэтых шакаладных вырабаў. І тут я хацеў бы звярнуць вашу ўвагу на шакаладныя пліткі. 48,5 мільёна шакаладных плітак было прададзена толькі за адзін 2024 год. І гэта павелічэнне ў параўнанні з мінулым годам больш чым на мільён штук. Гэта больш за 5 тысяч, амаль 6 тысяч тон какава, сертыфікаванага Fairtrade, якое выкарыстоўвалася для вытворчасці шакаладных вырабаў. Гэта таксама паказвае маштаб таго, як гэты рынак вельмі дынамічна развіваецца.

У 2025 годзе 56% палякаў распазнае значок сертыфіката «Fairtrade». Калі казаць пра матывацыю спажыўцоў, якія мэтанакіравана купляюць такія прадукты, з’яўляецца нязгода на працу дзяцей. Далей ідуць пытанні, звязаныя з аховай планеты.

- Гэта значыць, больш бяспечнае фермерства, абмежаванае выкарыстанне штучных сродкаў абароны раслін, абмежаванне хімічных рэчываў і генетычна мадыфікаванага насення. Па-трэцяе, мы вяртаемся да тэм, звязаных з правамі чалавека, гэта значыць супрацьдзеянне прымусовай працы або сучаснаму рабству. Далей ідзе абарона біяразнастайнасці, потым падтрымка барацьбы з беднасцю, і пятае - супрацьдзеянне высечцы лясоў. То бок пытанні, якія звязаны з навакольным асяроддзем і з правамі чалавека пераплятаюцца. Насамрэч спажыўцы выбіраюць іх па чарзе, таму гэта таксама пацвярджае, што для людзей важна не толькі тое, які прадукт уплывае на навакольнае асяроддзе, але і тое, ці вырабляецца ён этычным спосабам.

Сістэма «Fairtrade» заахвочвае фермераў выкарыстоўваць метады вядзення сельскай гаспадаркі, якія не аказваюць негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе, такія як пазбяганне выкарыстання шкодных хімікатаў, паляпшэнне якасці глебы і вады, а таксама правільнае распараджэнне адходамі.

Стандарты справядлівага гандлю патрабуюць аховы біяразнастайнасці, што азначае, што фермеры павінны абараняць і падтрымліваць разнастайнасць раслін і жывёл на сваіх фермах. Сістэма прасоўвае метады, якія дапамагаюць скараціць выкіды парніковых газаў, такія як выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, павышэнне энергаэфектыўнасці і скарачэнне адходаў.

ав

слухайце аўдыё

 


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце