Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем «жалезныя» клёцкі з польскага рэгіёну Вялікапольшча (РЭЦЭПТ)

17.06.2025 08:02
Традыцыйная страва з Вялікапольшчы – арыгінальная, вельмі сытная, смачная і робіцца надзвычай хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем «жалезныя» клёцкі з польскага рэгіёну Вялікапольшча
Бульбаcongerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

Інгрэдыенты

бульба – 1 кг
яйка – 2 шт.
крухмал – 1 сталовая лыжка
пшанічная мука – 6 сталовых лыжак
цыбуля – 2 шт.
сланечнікавы алей
соль
чорны перац

Падрыхтоўка

Ачышчаную бульбу натрыце яе на дробнай тарцы і пакладзіце на сіта, каб сцёк сок.
У атрыманую масу дадайце яйкі і соль. Усё старанна перамяшайце, затым дадайце крухмал і муку. Пры неабходнасці, каб цеста было патрэбнай кансістэнцыі, можна дадаць больш пшанічнай мукі.
Выкарыстоўваючы лыжку, змочаную ў вадзе, фармуйце клёцкі (палова лыжкі) і варыце іх у кіпячай падсоленай вадзе каля 5-6 хвілін.

Пакуль варацца клёцкі, дробна нарэжце цыбулю. Затым падсмажце яе на алеі на залацісты колер.

Перакладзіце клёцкі на патэльню да цыбулі і хутка іх абсмажце. Падавайце як асобную страву альбо як гарнір да мясных страў. Можна ўпрыгожыць пятрушкай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў стравы

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец