Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім надзвычай папулярны ў Польшчы хатні татарскі соус (РЭЦЭПТ)

01.07.2025 08:06
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны соус, які стане дасканалым дадаткам да шматлікіх страваў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім надзвычай папулярны ў Польшчы хатні татарскі соус
.
Соус. Ілюстрацыйны здымакКрыніца: pixabay.com/epicantus/free commercial use

Інгрэдыенты

300 г якаснага маянэзу

3 сталовыя лыжкі натуральнага ёгурту

1 сталовая лыжка цёртага хрэну

1 чайная лыжка гарчыцы

некалькі марынаваных грыбоў (шампіньёны, маслякі)

2 невялікія марынаваныя агуркі

1 сталовая лыжка нарэзанага кропу

па смаку: соль, молаты перац, як варыянт – крышку цукру

Спосаб прыгатавання

Дробна нарэжце грыбы, агуркі і кроп. Змяшайце маянэз з ёгуртам, хрэнам і гарчыцай.
Дадайце грыбы, агуркі і кроп. Пасаліце і паперчыце па смаку, старанна перамяшайце. Пакіньце шчыльна закрытым у халадзільніку на пару гадзін, каб смакі аб'ядналіся.
Соус можна захоўваць у халадзільніку некалькі дзён.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў татарскага соусу

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец